Ціхаакіянскі касмадромны комплекс — Аляска (), раней вядомы як стартавы комплекс Кадзьяк () — амерыканскі камерцыйны і ваенны касмадром падвойнага прызначэння. Аб’ект належыць і эксплуатуецца карпарацыяй «Alaska Aerospace Corporation», якая належыць ураду Аляскі, і размешчаны на востраве Кадзьяк ля берагоў Аляскі. Прызначаны для запуску лёгкіх ракет па субарбітальнай траекторыі і вываду малых касмічных апаратаў на палярную арбіту.
Гісторыя Першы эксперыментальны запуск ракеты з касмадрома адбыўся 5 лістапада 1998 года. Першы арбітальны пуск адбыўся 29 верасня 2001 года, калі ракета-носьбіт «Афіна-1» вывела на арбіту 4 малых спадарожніка.
25 жніўня 2014 года пад час запуску субарбітальнай ракеты STARS IV з пляцоўкі LP-1, на 4 секундзе пасля старту, з-за сістэмных праблем, ракета была самазнішчана аператарам пуска. Пры выбуху была пашкоджана наземная інфраструктура стартавага комплексу.
Пасля катастрофы пашкоджаны стартавы комплекс прапанавалася пераабсталяваць для запускаў ракет «Афіна-2S».
28 жніўня 2015 года савет дырэктараў кіруючай кампаніі змяніў назву касмадрому са «Стартавы комплекс Кадзьяк» на «Ціхаакіянскі касмадромны комплекс — Аляска». Асноўнай прычынай перайменавання было названа павелічэнне магчымасцяў касмадрома.
У першай палове 2025 года стала вядома, што касмадром атрымлівае дазвол на павелічэнне колькасці запускаў у год.
Храналогія запускаў
Арбітальныя запускі Запуск, №Дата (UTC)Ракета-носьбітСпадарожнікСтартавы комплексВынікЗаўвагі130 верасня 2001Афіна-1Starshine-3 (OSCAR 43), PICOSat, PCSat (OSCAR 44), Sapphire (OSCAR 45).LP-1Поспех220 лістапада 2010Мінатаўр IVSTPSat-2, Falconsat-5, Fastsat-HSV, Fastrac 1, Fastrac 2, O/OREOS, RAX, Nanosail-D, ГВМ S26 Ballast 1 и S26 Ballast 2LP-1Поспех327 верасня 2011Мінатаўр IVTacSat 4LP-1Поспех412 верасня 2020Rocket 3.1Маса-габарытны макетLP-3BНяудачаАдхіленне ў траекторыі палёту ў час працы першай ступені, рухавікі былі адключаныя сістэмай кіравання.516 снежня 2020Rocket 3.2Маса-габарытны макетLP-3BНяудачаЗ-за памылкі ў разліку падачы паліўнай сумесі, 2-я ступень адключылася на 12-15 секунд раней запланаванага. Ракета здолела падняць МГМ на вышыню 390 км, аднак выйсці на пастаянную арбіту не удалося.628 жніўня 2021 гRocket 3STP-27AD1LP-3BНяудачаЗапуск ракеты быў спынены з-за непаладак падчас палёту.720 лістапада 2021Rocket 3STP-27AD2LP-3BПоспехПершы паспяховы запуск ракеты-носьбіта Rocket 3815 сакавіка 2022Rocket 3S4 CROSSOVER, OreSat0, SpaceBEE × 16LP-3BПоспех910 студзеня 2023RS1VariSat-1A, 1BLP-3CНяудача
Спасылкі
Катэгорыя:Касмадромы Катэгорыя:Касмадромы ЗША Катэгорыя:НАСА