Уланы або Асанчуковічы, з часам тытул уланаў стаў прыдомкам Уланы-Асанчуковічы — татарскі род герба ўласнага «», які ў ВКЛ прыраўноўвалі да князёў.

Улан (татарск. «углан» — храбры, юнак) — тытул царэвічаў, сваякоў Чынгізідаў, якія не занялі ханскі сталец. Уланы-Асанчуковічы прыбылі ў Вялікае Княства Літоўскае ў 14 ст. з заволжскага ханства, другая плынь прыйшла з Крыма. Татары з часоў Вітаўта захоўвалі сваю іерархію і звычаі, абавязаны былі асабіста, як узброеныя вершнікі служыць вялікім князям літоўскім. Паводле Станіслава Дзядулевіча, род Уланаў лічыўся першым сярод татараў ВКЛ па старшынстве. Асабліва пасля таго як згас род царэвічаў Астрынскіх, а ў 18 ст. Пунскіх.

Пратапласта роду — А-Сан-чук з дынастыі Джучыдаў (нашчадкаў Джучы), служыў вялікаму князю Казіміру ў 1440 годзе і атрымаў пацвярджэнне на атрыманы ад Вітаўта маёнтак і падданых у Засуллі ў Менскім ваяводстве. Паводле Дзядулевіча сынамі Асанчука былі Улан, Майко і невядомы імем. Іх нашчадкі шырока рассяліліся і мелі маёнткі ў Гарадзенскім, Наваградскім і Ашмянскім павеце. У прыватнасці маёнткі Малашыцы, Сяльцо, Багданава, Засулле, Подзегуці, Карыцк, Улановічы, Кена і інш. Мелі лініі нашчадкаў ад якіх у 16 ст. пайшлі галіны і татарскія шляхецкія роды: Улана Тлустага, Вайшутка (Засульскія, Здановічы, Малушыцкія, Чымбаевічы і іншыя), Майка (Карыцкія), Сеіта (Ластайскія), Абдулы (Раманоўскія), Кодзеля (яго сыны Івашка і Алікеч харужы навагародскі 1521—1522), Уруса (Эляшэвічы, Рызванавічы, Шэмешы, магчыма Халецкія і інш.), Тулаша, Міхна (Фурс, МІхно і Бахціяр у гарадзенскім павеце роды Волкашоў і Мошынскіх), Дахна, Чохайдая (Чугаевічы, Юзэфовічы), Банка (Шабановічы, Ахматовічы, Алдукевічы, Уланы, Абдзевічы), Мысака (Мысакі, Рудзевічы).

Былі блізкімі сваякамі крымскіх і заволжскіх ханаў і доўга падтрымлівалі сувязь з кіпчакамі. У 1506 годзе пасля перамогі войскаў ВКЛ пад Клецкам, родзічы — Бегім, Адко, Нурум, Ахмед і Івашка Асанчуковічы ўзялі Іхібяха ўлана Завложскага сабе на парукі.

Урус Улан Асанчуковіч быў харунжым наваградскага татарскага сцягу і вадзіў сваю роту з 179 татараў-наймітаў на вайну супраць Тэўтонскага ордэна ў 1520 годзе. Асанчуковічы заставаліся ротмістрамі ў гарадзенскай і наваградскай харугвах татараў ВКЛ больш стагоддзя. Пры Стэфане Баторыі і Жыгімонце Вазе. На 1631 год іх сцяг налічваў 179 дымоў. Прымаўка фіксуе высокі статус Уланаў сярод татар ВКЛ — «няма пана над улана». Адна з галін роду Уланаў-Асанчуковічаў — Сеітавічы асела ў Ашмянскім павеце, у маёнтку Ластаяhttps://www.radzima.net/be/miejsce/lostaja.html. Ластайская лінія карысталася ўласным гербам «Улан», з гэтай галіны паходзіць Аляксандр Улан-Асанчуковіч.

Аляксандр Мустафа Улан Асанчуковіч падчас вайны за незалежнасць кіраваў фарміраваннем з часткі жаўнераў у верасні 1792 года , у яго склад увайшло 409 вершнікаў.

Нейкага Корсака-Улана, згаданы ў Попісе 1528 года, лічаць пратапластам родаў Багушэўскіх і Багушэвічаў. Асановічы герба «Лук» і герба «Акаск» у Ашмянскім павеце да ўланскага роду не належалі..

Крыніцы