«Акты Кангрэгацыі прапаганды веры» () — серыя публікацый дакументаў па гісторыі царквы на тэрыторыі Беларусі і Украіны. Выдаецца ў Рыме з 1953 года базыльянскім ордэнам.
Змест Выданне змяшчае акты (пратаколы) пасяджэнняў Кангрэгацыі прапаганды веры, створанай у 1622 годзе Рымскім Папам для каардынацыі місіянерскай дзейнасці. Кангрэгацыя распараджалася ўніяцкай царквой і кантралявала місіянерскую дзейнасць каталіцкіх ордэнаў на тэрыторыі Беларусі і Украіны.
У зборнікі ўвайшлі пасланні да папскіх нунцыяў, пратаколы «партыкулярных» кангрэгацый, на якіх прымаліся рашэнні аб дзейнасці ўніяцкай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім.
З’яўляецца каштоўнай крыніцай для вывучэння палітыкі рымскай курыі ў ВКЛ, а таксама сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і ідэалагічнай дзейнасці ўніяцкай царквы.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыя хрысціянства Катэгорыя:Грэка-каталіцкая царква на Беларусі Катэгорыя:Кнігі 1953 года Катэгорыя:Крыніцы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Культура Рыма Катэгорыя:Выданні гістарычных крыніц