Бабі́цкія () — шляхецкі род герба «Даленга». Паходзілі з Аршанскага павета Вялікага Княства Літоўскага, пазней прадстаўнікі роду жылі ў Мінскім і Барысаўскім паветах.
Гісторыя Паводле радавога падання, Бабіцкія паходзілі з Польшчы, адкуль перасяліліся ў Аршанскі павет. Родапачынальнікам гэтай галіны, як і ў іншых Бабіцкіх герба «Даленга», з’яўляецца Якуб, уладальнік маёнтка Бракава (узгадваецца ў 1667 годзе). Яго сыны перасяліліся на арэндныя землі ў Мінскае ваяводства.
У XIX стагоддзі прадстаўнікі роду жылі пераважна ў Барысаўскім павеце на арэндных і ўласных землях.
Гэтая галіна роду была прызнана ў дваранстве пастановай Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 27 сакавіка 1811 года і ўнесена ў 1-ю частку дваранскай радаводнай кнігі. Зацвярджэнне ўказам Сената адбылося 20 чэрвеня 1858 года (указ № 487). Існуе таксама асобны вывад Бабіцкіх герба «Даленга» ад 27 лютага 1817 года.
Уладанні У XVII стагоддзі Якуб Бабіцкі валодаў маёнткам Бракава ў Аршанскім павеце, што пацвярджаецца ўхвалай Аршанскага сойміка 1667 года. Наступнае пакаленне арандавала зямлю ў засценку Навасёлкі маёнтка Ратуцічы ў Мінскім ваяводстве.
Вядомыя прадстаўнікі Якуб Бабіцкі (узг. 1667) — уладальнік маёнтка Бракава, родапачынальнік.
Радавод
1. Якуб, уладальнік маёнтка Бракава (узг. 1667) 2/1. Грыгоры, арандаваў зямлю ў засценку Навасёлкі 6/2. Васіль 16/6. Атрахім 7/2. Парцемі 17/7. Юзаф 18/7. Ян 19/7. Савелі 20/7. Якуб 8/2. Юзаф 21/8. Ануфры 22/8. Сымон 23/8. Грыгоры 24/8. Стэфан 25/8. Лангін 3/1. Пётр, арандаваў зямлю ў засценку Навасёлкі 9/3. Стэфан 26/9. Казімір 27/9. Ануфры 10/3. Павел 28/10. Ізідар 29/10. Сымон 4/1. Ян, арандаваў зямлю ў засценку Навасёлкі 11/4. Стэфан 30/11. Філіп 31/11. Тэадор I 32/11. Дамінік 33/11. Андрэй 34/11. Тэадор II 12/4. Якуб 35/12. Антоні 36/12. Сільверст 37/12. Сымон 13/4. Ігнаці 38/13. Акула 39/13. Малахіяш 40/13. Ян 5/1. Мацей 14/5. Аляксандр 15/5. Іяхім
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Шляхецкія роды Катэгорыя:Вялікалітоўская арыстакратыя