Ар’ерга́рд (ад  — задні, тылавы +  — варта) — мотастралковая (танкавая) часць (падраздзяленне), якая прызначана для прыкрыцця войскаў у час іх адыходу або маршу ад фронту ў тыл.

Задачы Асноўная задача ар’ергарда — затрымаць наступаючыя сілы праціўніка, каб выйграць час, неабходны для адрыву галоўных сіл, і забяспечыць ім планамерны адыход на новыя рубяжы.

Склад і тактыка Ар’ергард ідзе следам за галоўнымі сіламі. Яго склад, задачы і аддаленасць ад галоўных сіл залежаць ад памеру калоны і баявых абставін. Звычайна асноўныя сілы ар’ергарда ўзмацняюцца ці падтрымліваюцца іншымі спецыяльнымі падраздзяленнямі і авіяцыяй.

Гл. таксама Авангард

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Ваенная справа Катэгорыя:Ваенная тактыка Катэгорыя:Воінскія фарміраванні