Афі́ша () — від рэкламы, паведамленне пра спектакль, канцэрт, лекцыю, кінафільм ці іншае культурна-масавае, відовішчнае або спартыўнае мерапрыемства.

Віды і тэхніка выканання Афішы размнажаюць паліграфічным або трафарэтным спосабам. У залежнасці ад дызайну афіша можа быць шрыфтавая, маляваная або з выкарыстаннем фатаграфіі.

Гісторыя Як выдавецкая, відовішчна-тэатральная і гандлёвая аб’ява афіша вядома ў Еўропе з XVI стагоддзя. Масавае пашырэнне атрымала ў XIX стагоддзі.

У Беларусі На Беларусі афіша пашырана з сярэдзіны XIX стагоддзя. Напрыклад, друкаваная афіша папярэднічала пастаноўцы першай беларускай оперы «Ідылія» С. Манюшкі ў 1852 годзе.

У галіне стварэння афіш працуюць многія беларускія плакатысты: У. Васюк, У. Жук, У. Крукоўскі, І. Радунскі, В. Смаляк, М. Стома, І. Уладычык і іншыя.

Гл. таксама Плакат Анонс

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Віды рэкламы Катэгорыя:Плакат Катэгорыя:Паліграфія