Баге́ма ( — літаральна «цыганшчына») — асяроддзе мастацкай інтэлігенцыі (акцёраў, музыкантаў, мастакоў), якое бесклапотным, эксцэнтрычным ладам жыцця выяўляе сваю абыякавасць да агульнапрынятых нормаў.
Этымалогія і гісторыя Назва паходзіць ад Багеміі — гістарычнай вобласці Чэхіі, якая раней памылкова лічылася радзімай цыганоў. З’явы, падобныя да багемы, вядомы з даўніх часоў, аднак сама назва «багема» ўзнікла ў Францыі ў XIX стагоддзі. Першая багемная групоўка, куды ўваходзілі В. Гюго, Т. Гацье і іншыя, была створана каля 1830 года.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Субкультуры Катэгорыя:Лад жыцця Катэгорыя:Мастацтва Катэгорыя:Сацыяльныя групы