«Парыжанка» () — кінакамедыя рэжысёра Мішэля Буарона з Брыжыт Бардо ў галоўнай ролі. Касцюмы — П’ера Бальмена.
Сюжэт Брыжыт Лар’е — дачка прэм’ер-міністра Францыі закахалася ў супрацоўніка бацькі, чыноўніка Мішэля, і, жадаючы дабіцца ўзаемнасці, уладкоўваецца працаваць сакратаркай. Мішэль сапраўдны Дон-Жуан, з ім заўсёды побач жанчыны, аднак ён не збіраецца заводзіць раман з дачкой начальніка. Брыжыт мае хітры план: Мішэля запрашаюць на загараднае паляванне. Уначы яна прыходзіць у пакой Мішэля і затым, падчас узніклага перапалоху, хаваецца ў яго ложку, — дзе яе і знаходзіць бацька і іншыя госці. Каб неяк выратаваць сітуацыю, бацька змушае маладых людзей аб’явіць пра заручыны.
Пасля вяселля Мішэль аказваецца не ў стане разарваць адносіны са сваёй былой пасіяй. У адплату жонка заяўляе яму, што зменіць мужу з першым жа сустрэчным — якім аказваецца прынц Чарльз, які прыбыў у іх краіну з візітам.
У ролях Брыжыт Бардо — Брыжыт Лар’е, дачка прэм’ер-міністра Анры Відаль — Мішэль Легран, кіраўнік апарата прэзідэнта Шарль Буае — прынц Чарльз Надзя Грэй — каралева Грэта
Катэгорыя:Фільмы 1957 года