Ваеннае выдавецтва Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі (, скарочаныя назвы — , ), у савецкі час — Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Ваеннае выдавецтва Міністэрства абароны СССР — адно з найстарэйшых і найбуйнейшых дзяржаўных выдавецтваў у СССР і Расіі.
Дзейнасць Выдавецтва выпускае службовую (адкрытую і закрытую) літаратуру для патрэб Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, заказную друкаваную прадукцыю для іншых міністэрстваў і ведамстваў, а таксама ўласныя кнігі, плакаты, мастацкую і гістарычную літаратуру, слоўнікі і даведнікі.
Гісторыя 25 кастрычніка 1919 года загадам Рэвалюцыйнага ваеннага савета Рэспублікі ў складзе Палітычнага ўпраўлення (ПУР) быў заснаваны Літаратурна-выдавецкі аддзел пад назвай Літвыдат ПУР (), з якога пачынаецца гісторыя выдавецтва.
У 1924 годзе пераўтворана ў Дзяржаўнае ваеннае выдавецтва (ВОЕНГИЗ) у складзе ОГИЗ. У 1936 годзе перайшло ў падпарадкаванне Наркамата абароны СССР і было перайменавана ў Ваеннае выдавецтва Наркамата абароны СССР (працавала пад гэтай назвай да 1946 года).
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1968 года за плённую працу па выданні ваеннай, палітычнай і мастацкай літаратуры і ў сувязі з 50-годдзем Савецкай арміі і Ваенна-марскога флоту Ваеннае выдавецтва было ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
У 1980-я гады ў сістэме Дзяржкамвыда СССР выдавецтва ўваходзіла ў галоўную рэдакцыю грамадска-палітычнай літаратуры.
З 1992 года — федэральнае дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства. У 2009 годзе пераўтворана ў ААТ «Военное издательство» («Воениздат») з уключэннем у склад холдынгу «Красная звезда».
Кніжныя серыі «Бібліятэка юнацтва» (руск.: Библиотека юношества) «Бібліятэчная серыя» (руск.: Библиотечная серия) «Ваенныя мемуары» (руск.: Военные мемуары) «Гераічнае мінулае нашай радзімы» (руск.: Героическое прошлое нашей родины) «Грамадзянская абарона СССР» (руск.: Гражданская оборона СССР) «Савецкія палкаводцы і военачальнікі» (руск.: Советские полководцы и военачальники)
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Ваенная навука Катэгорыя:Выдавецтвы СССР Катэгорыя:Выдавецтвы Расіі Катэгорыя:Выдавецтвы, заснаваныя ў 1919 годзе Катэгорыя:Ваенная гісторыя Расіі