Ву́сная мо́ва — гукавая форма мовы, якой карыстаюцца людзі ў непасрэдных зносінах паміж сабой, у адрозненне ад пісьмовай мовы.
Стылявыя разнавіднасці Беларуская вусная мова ў адносінах да пісьмовай рэалізуецца ў некалькіх стылявых разнавіднасцях.
Афіцыйная (аратарская) мова выкарыстоўваецца ў афіцыйных выступленнях, лекцыях, дакладах. Яна характарызуецца павольным тэмпам, вытрыманасцю вымаўленчых нормаў, а яе лексіка і сінтаксіс набліжаюцца да пісьмовай мовы.
Штодзённа-размоўная мова ўжываецца ў гутарках неафіцыйнага характару і ў бытавых абставінах. Для яе характэрна менш выразнае вымаўленне гукаў, перавага бытавой лексікі і прастата сінтаксічных канструкцый.
Народна-дыялектная мова захоўваецца пераважна ў асяроддзі сельскага насельніцтва. Яна вызначаецца мясцовымі асаблівасцямі ў фанетыцы, граматыцы і лексіцы.
Асаблівасці У вуснай мове важную ролю адыгрываюць нелексічныя сродкі зносін, такія як інтанацыя, жэсты і міміка.
Гл. таксама Пісьмовая мова Маўленне
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мовазнаўства Катэгорыя:Маўленне