«Універсітэт» — шматтыражная газета Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Уваходзіць у структуру Цэнтра карпаратыўных камунікацый БДУ. Рэдактар (станам на 2026 год) — Уладзіслаў Уладзіміравіч Палукошка.

Гісторыя Першы нумар агульнаўніверсітэцкай шматтыражнай газеты выйшаў у 1929 годзе пад назвай «Ленінскім шляхам». З 1955 па 2006 год газета называлася «Беларускі ўніверсітэт». Сучасную назву «Універсітэт» выданне атрымала ў верасні 2006 года.

У розныя гады рэдактарамі і штатнымі супрацоўнікамі газеты былі вядомыя пісьменнікі, навукоўцы і журналісты: М. Аўрамчык, Р. Булацкі, А. Воўк, І. Навуменка, А. Лойка, М. Цікоцкі, У. Сікорскі, Б. Стральцоў, А. Нікаленка, В. Вараб’ёў, М. Загорская, Т. Казак.

Сучаснасць Газета выходзіць адзін раз на месяц на беларускай мове накладам 1000 экзэмпляраў. Распаўсюджваецца на тэрыторыі БДУ. На старонках выдання публікуюцца афіцыйная інфармацыя, аналітычныя матэрыялы, рэпартажы пра падзеі ва ўніверсітэце, інтэрв'ю, а таксама нарысы пра жыццё і навуковую дзейнасць выкладчыкаў і студэнтаў. Штат рэдакцыі складае 5 чалавек.

Узнагароды Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1982). «Найлепшая студэнцкая газета» на VI Міжнародным фестывалі моладзевай прэсы «Націскай на RECord» (Украіна, 2007). Дыплом за «Найлепшую інтэрнэт-версію» на III Міжнароднай «Зімовай школе журналістыкі» (2008). Нацыянальны конкурс друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» — пераможца ў намінацыі «Найлепшая шматтыражная газета» (2009). Нацыянальны конкурс друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» — пераможца ў намінацыі «Найлепшыя публікацыі навукова-папулярнай тэматыкі» (2019).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Газеты Мінска на беларускай мове Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт