«Слу́цкі край» — раённая грамадска-палітычная газета, якая выдаецца ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Заснавальнікамі з’яўляюцца Слуцкі раённы выканаўчы камітэт і Слуцкі раённы Савет дэпутатаў. Выходзіць два разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах.

У структуру рэдакцыі ўваходзіць праграма радыёвяшчання «Весткі Случчыны».

Гісторыя

Заснаванне і даваенны перыяд Газета была заснавана 25 сакавіка 1919 года. Першы нумар выйшаў пад назвай «Молат і плуг» (руск.: «Молот и плуг») як орган Слуцкага павятовага выканкама Савета рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў і падраённага камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі. Назва сімвалізавала адзінства рабочых і сялян. У газеце публікаваліся рашэнні павятовага выканаўчага камітэта, матэрыялы пра арганізацыю камун і рабочых арцеляў, ліквідацыі памешчыцкай уласнасці на зямлю і новых формах гаспадарання. Друкавалася ў прыватным доме Бранштэйна ў Прозараўскім завулку (пасля перайменаваны ў Камуністычны).

У ліпені 1919 года змяніла назву на «Плуг і молат» выйшла з заклікамі: «Усё на дапамогу фронту!», «На абарону Слуцка!», «Рабочыя і сяляне! Да зброі, на фронт!». У жніўні 1919 года выданне было спынена з-за наступлення польскіх войскаў і адыходу Чырвонай Арміі.

Адноўлена 7 лістапада 1921 года і выходзіла да 4 студзеня 1922 года. Тыражом складаў 800 экзэмпляраў.

У далейшым газета некалькі разоў змяняла назвы: «Вясковы будаўнік» (снежань 1924 — люты 1926) «Ленінскі шлях» (красавік 1930 — снежань 1935) «Праўда на рубяжы» (да снежня 1937)

З 1938 года газета выходзіла пад назвай «За Сацыялістычную Радзіму» як орган Слуцкага райкама КП(б)Б, раённага і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных Мінскай вобласці. Выданне працягвалася да 18 чэрвеня 1941 года.

У гады вайны Падчас Вялікай Айчыннай вайны на акупаванай тэрыторыі выдавалася падпольная газета «Народны мсцівец», якая з’яўлялася органам Слуцкага падпольнага райкама КП(б)Б. Выданне ажыццяўлялася ў 64-й партызанскай брыгадзе імя В. П. Чкалава. Газета друкавалася ў розных месцах, у тым ліку на востраве Зыслаў у Загальскіх балотах (Любанскі раён) і ў вёсцы Новыя Цярушкі (тады Старобінскі раён, цяпер Салігорскі раён).

За перыяд з 1 красавіка 1943 года да 25 чэрвеня 1944 года выйшла 57 нумароў на беларускай мове. Рэдактарам быў Н. Е. Дастанка. У газеце публікаваліся заклікі да барацьбы, зводкі з франтоў, матэрыялы пра зверствы акупантаў, а таксама вершы беларускіх паэтаў. У 1943 годзе рэдакцыя выдала зборнік вершаў Анатоля Астрэйкі «Слуцкі пояс». Прадмову да яго напісаў сакратар падпольнага райкама І. С. Канановіч.

Пасляваенны перыяд Пасля вызвалення раёна ў 1944 годзе аднавіўся выпуск газеты «За Социалистическую Родину». У 1950-я гады рэдакцыя размяшчалася ў былым будынку гасцініцы «Брыстоль» (Бранштэйна).

З 1 мая 1962 года яна выходзіла пад назвай «Шлях Ільіча». З 1964 года пры рэдакцыі дзейнічае Школа маладога журналіста (раней — школа рабселькораў).

З кастрычніка 1975 года з’яўлялася органам Слуцкага гаркама КПБ, раённага і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных (з 1977 года — Саветаў народных дэпутатаў).

Сучасную назву «Слуцкі край» выданне атрымала ў 1992 годзе. Станам на 2013 года выходзіла два разы на тыдзень тыражом 6 195 экзэмпляраў (аўторак — 4 паласы) і 7 225 экзэмпляраў (пятніца — 20 палос).

25 сакавіка 2024 г. газета адзначыла 105-гадовы юбілейНаталля Селязнёва. Нашай роднай газеце – 105 гадоў! // Слуцкі край 25.03.2024

Весткі Случчыны Пры рэдакцыі газеты працуе праграма радыёвяшчання «Весткі Случчыны». Праграма выходзіць на частаце 105,3 FM 3 разы на тыдзень: аўторак – 21:15; серада – 21:15; пятніца – 6:15згодна інфармацыі на старонцы газеты ў Аднакласніках. Старшы рэдактар праграмы — Галіна Уладзіміраўна ЛемешВести Слутчины // СМІ Беларусі.

Рэдактары У розныя гады газету ўзначальвалі: Н. Е. Дастанка (1944—1945) І. С. Русаковіч (1945) П. П. Блахін (1945—1950) А. А. Уласаў (1950—1959) У. М. Перасятнік (1959—1971) В. М. Макарэня (1971—1985) А. П. Алпатаў (1985—1986) У. С. Коўцік (1986—1995) У. М. Цішкевіч (1995—1998) А. У. Жук (1998—2012) Валянціна Віталеўна Ражанец (2012—2017) Ірына Міхайлаўна Каваленка (з 2017)

Узнагароды Газета ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, двойчы прэміяй імя У. І. Ульянава. Неаднаразова станавілася пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх і рэгіянальных конкурсаў, у тым ліку: Прэмія імя М. І. Ульянавай (двойчы, у савецкі час). Дыпломы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2005, 2008), Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (2009, 2011, 2018, 2021) і Мінскага аблвыканкама. Нацыянальны конкурс друкаваных СМІ «Залатая Ліцера»: Пераможца X Нацыянальнага конкурсу «Залатая Ліцера» (2014). Лаўрэат (бронзавая статуэтка) у намінацыі «Лепшыя матэрыялы культурна-гістарычнай і краязнаўчай тэматыкі» (2015). Пераможца абласнога конкурсу ў намінацыі «Лепшае друкаванае выданне Мінскай вобласці» (2014).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Газеты Мінскай вобласці Катэгорыя:Газеты Беларусі на беларускай мове Катэгорыя:Газеты Беларусі на рускай мове Катэгорыя:Культура Слуцкага раёна Катэгорыя:1919 год у Беларусі