«TOR BAND» — беларускі музычны рок-гурт з Рагачова. Стаў вядомы дзякуючы песням «Мы не „народец“!», «Жыве», «Кто, если не ты?!». Самі музыкі апісваюць сваю творчасць слоганам «Граем сумленнае музло!».

Удзельнікі

Зміцер Галавач — вакаліст Яўген Бурло — барабаншчык Андрэй Ярэмчык — бас-гітарыст

Аўтар песень — вакаліст Зміцер Галавач. Навучаўся ў Магілёве, а пасля з’ехаў у Маскву. Там ён пражыў 12 гадоў і вярнуўся ў Рагачоў, дзе працаваў фатографам да 2022 году. Барабаншчык Яўген Бурло працаваў гукарэжысёрам у рагачоўскім Доме культуры да 2022 году. Андрэй Ярэмчык працаваў настаўнікам у школе да 2022 году.

Гісторыя Зміцер Галавач прыкладна ў 2010-я гады прывёз у родны Рагачоў з Масквы сваіх знаёмых рок-музыкаў, каб даць землякам канцэрт. У ДК ён пазнаёміўся з Яўгенам Бурло. Яны разам стварылі «Sex», які нават праехаўся па Украіне з турам.

Пасля новы менеджар гурту прапанаваў змяніць назву на «Ойра!», гурт выступіў у Кіеве ў Зялёным тэатры разам з «Ляпісам Трубяцкім», Louna, Lumen і FPG. Пазней выступаў разам з расійскай спявачкай Юляй Коган, якая тады сышла з гурту «Ленинград».

У 2017 годзе пасля канфлікту з менеджарам музыкі далі гурту новую назву — «Tor Band».

Гурт стаў вядомым у 2020 годзе дзякуючы песні «Мы не „народец“!», якая стала хітом. Кліп сабраў мільён праглядаў на YouTube. Столькі ж набралі песні «Жыве», «Кто, если не ты?!». Музычны крытык Арцём Троіцкі называў песні Tor Band самай яскравай з’явай у беларускай музыцы 2020-га.

«Я прынёс песню ў красавіку — тады яшчэ не было ніякіх пратэстаў, нікога не закрывалі, усё было добра і роўна, — казаў Зміцер Галавач у інтэрв’ю Onliner.by у 2020 годзе — Па сутнасці, мы не маглі планаваць такую рэакцыю, бо песня першапачаткова не планавалася як пратэсная»«Мы не народец!» История группы Tor Band из Рогачева, написавшей ту самую песню, onliner.by, 28-09-2020.

Летам 2020 году пасля папярэджанняў ад мясцовых уладаў з гурту сышоў бас-гітарыст Павел Дземянцей.

28 кастрычніка 2022 года ўсіх удзельнікаў гурту разам з жонкамі затрымалі ў Рагачове сілавікі рэжыму Лукашэнкі. Іх перавезлі ў жлобінскі ІЧУ — ім прызначылі па 15 сутак арыштуу Рагачове затрымалі гурт Tor band. Аднак пасля 15 дзён у ізалятары часовага ўтрымання музыкі разам з жонкамі не выйшлі на волю.

У студзені 2023 года стала вядома, што на ўдзельнікаў гурту завялі крымінальную справуНа ўдзельнікаў гурта Tor Band завялі крымінальныя справы, а КДБ абвясціў гурт «экстрэмісцкім фармаваннем»Tor band цяпер — «экстрэмісцкае фармаванне».

31 кастрычніка 2023 года стаў вядомы прысуд музыкам гурта: Зміцер Галавач — 9 гадоў узмоцненага рэжыму; Яўген Бурло — 8 гадоў узмоцненага рэжыму; Андрэй Ярэмчык — 7,5 гадоў узмоцненага рэжыму.

Акрамя таго, кожнаму прысудзілі па 100 базавых велічынь штрафу, іх канфіскаваныя мабільныя тэлефоны пайшлі ў даход дзяржавы. Таксама ў даход дзяржавы пайшоў канфіскаваны ноўтбук Змітра ГалавачаГомельская Вясна. Праваабарончы сайт: Стаў вядомы прысуд музыкам Тор Бэнд.

Бурло, Галавач і Ярэмчык былі вызваленыя 16 верасня 2026 года і вывезеныя ў Літву разам з 22 іншымі палітвязнямі.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйная старонку гурта на Youtube Старонку гурта ў Instagram Пяць фактаў пра гурт Tor Band, удзельнікаў якога затрымалі ў Рагачове

Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі