«Замкавы лес» — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Ваўкавыскім і Зэльвенскім раёнах Гродзенскай вобласціПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 26 марта 2014 г. № 261 О преобразовании республиканского биологического заказника "Замковый лес"Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21 октября 2015 г. № 884 Об изменении постановлений Совета Министров Республики Беларусь ў міжрэччы Зальвянкі і Росі. Створаны ў 1998 годзе. Мэтай заснавання стала зберажэнне прыродных комплексаў з участкамі высокаўзроставых лясоў, рэдкіх па фларыстычным складзе.
Плошча ахоўнай тэрыторыі, размешчанай на Ваўкавыскім узвышшы, складае 3,6 тыс. га. Рэльеф градава-ўзгорысты. Большая частка прыроднага комплексу пакрыта лесам з хвоі, елкі, граба, клёна і бярозы. Асаблівую каштоўнасць ім надае значная колькасць дуброў (больш за 30% насаджэнняў). У флоры выяўлена больш за 600 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, з якіх баранец звычайны, кураслеп лясны, купальнік горны, пылкагалоўнік чырвоны, кадзіла сармацкае і лопух дуброўны ўнесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Сярод рэдкіх прадстаўнікоў фаўны ў заказніку сустракаюцца барсук, рысь, чорны бусел, звычайная пустальга, каршачок, жужалі рашэцісты і фіялетавы, махаон, чмель мохавы, пераліўніца вялікая і інш.
Заказнік з’яўляецца аб’ектам экалагічнага турызму. Для наведвальнікаў пракладзены пешыя і веласіпедныя маршруты. Мясцовай славутасцю стаў 400-гадовы цар-дуб.
Спасылкі Беларусь у асобах і падзеях
Катэгорыя:Біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Ваўкавыскага раёна Катэгорыя:Геаграфія Зэльвенскага раёна