Глотахранало́гія (ад — «мова» + храналогія) — галіна параўнальна-гістарычнага мовазнаўства, якая займаецца выяўленнем хуткасці моўных змен. Гэта служыць падставай для вызначэння часу аддзялення роднасных моў і ступені блізкасці паміж імі.
Метад быў створаны амерыканскім лінгвістам М. Сводэшам у 1948—1952 гадах. Ён грунтуецца на дапушчэнні, што ў мовах свету існуе ўніверсальная частка слоўніка (так званы спіс Сводэша), якая адлюстроўвае фундаментальныя паняцці і змяняецца прыкладна ў аднолькавым тэмпе ў розныя эпохі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства