Маральнасць — тэрмін, які часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў мове і літаратуры як сінонім маралі, часам — этыкі. Маральнасць () — важная канцэпцыя ў філасофскай сістэме Гегеля.
Апісанне Маральнасць — гэта сістэма асабістых каштоўнасцяў, заснаваная на ўнутраным успрыманні дабра і зла, якая вызначае, што чалавек лічыць правільным або няправільным у сваіх паводзінах. Маральнасць праяўляецца праз сумленне і маральныя перакананні, якія могуць як супадаць з грамадскімі нормамі, гэтак і супярэчыць ім. У адрозненне ад маралі маральнасць арыентаваная на асабістыя перакананні і ўнутранае адчуванне правільнасці ўчынкаў, а не на захаванне знешніх нормаў і правілаў, прынятых у грамадстве.
У шэрагу філасофскіх сістэм паняцце маральнасці адасабляецца ад маралі, хаця гэткая канцэптуалізація носіць аўтарскі характар і не заўсёды адпавядае звычайнаму словаўжыванню. У такім, больш вузкім сэнсе, паняце маральнасці выкарыстоўваецца дзеля пазначэння часткі або ўзроўню маралі ў целым, прытым пад маральнасцю часта разумеюць унутраны або інтэрыярызаваны бок маралі, у той час як апошняя разглядаецца як вонкавая ў адносінах да індывіда.
Маральнасць з’яўляецца таксама прадметам этыкі як навучальнай дысцыпліны; тым, што вывучаецца этыкай.
Крыніцы
Катэгорыя:Канцэпцыі этыкі Катэгорыя:Філасофская тэрміналогія