Дыктафо́н (ад — «дыктую, гавару» + — «гук») — апарат для запісу і ўзнаўлення мовы, выкананы, напрыклад, на аснове магнітафона.
Віды Дыктафоны падзяляюцца на кабінетныя (стацыянарныя) і партатыўныя. Партатыўныя мадэлі працуюць з сілкаваннем ад акумулятараў або электрычных батарэй.
Выкарыстанне Выкарыстоўваецца для дыктавання пісем, запісу выступленняў, лекцый і іншага.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гуказапісная апаратура Катэгорыя:Офісная тэхніка Катэгорыя:Магнітафоны