Браніслаў Адольфавіч Кежун (; ) — расійскі паэт і перакладчык.

Біяграфія Аўтар зборнікаў паэзіі «Радзіма» (1935), «Дарогі ў свет» (1939), «Балтыйскія зоркі» (1959), «Запаветныя агні» (1962), «Шляхі-дарогі дальнія» (1970), «Дыханне зямлі» (1977) і інш.

Падарожнічаў па Беларусі, напісаў артыкулы пра Я. Купалу «Ад сэрца» (1972), успаміны пра П. Глебку «На Няве і на Бодзе» (у кнізе «Пясняр мужнасці», 1976), вершы «Беларускай зямлі», «Брэст», «Беларускім паэтам» і інш. Адзін з перакладчыкаў на рускую мову «Анталогіі беларускай паэзіі» (1948), зборнікаў вершаў беларускіх паэтаў «Беларусь мая» (1983), асобных твораў Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, К. Буйло, М. Калачынскага, М. Танка, У. Корбана, К. Крапівы, А. Куляшова, М. Хведаровіча.

На беларускую мову яго вершы пераклалі В. Вітка, X. Жычка, М. Калачынскі, М. Лужанін, Р. Няхай, М. Танк, Ю. Свірка, М. Аўрамчык і інш.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Паэты Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на рускую мову Катэгорыя:Рускамоўныя паэты