Ардына́цыя ( ад — «упарадкаванне») — у Рэчы Паспалітай збор прававых нормаў, якія рэгулявалі спадчыннае права на нерухомую маёмасць пэўных магнацкіх родаў, а таксама само гэтае зямельнае ўладанне.
Асноўныя прынцыпы Галоўнымі прынцыпамі ардынацыі былі непадзельнасць і неадчужальнасць зямельнага ўладання. Пасля смерці ўладальніка (ардыната) уся маёмасць пераходзіла да старэйшага нашчадка старэйшай мужчынскай лініі роду. Жанчыны за нашчадкаў не лічыліся і не мелі права на спадчыну ў межах ардынацыі.
Гісторыя Першыя ардынацыі былі заснаваны родам Радзівілаў у 1586 годзе. Да іх ліку належалі Нясвіжская і Клецкая на тэрыторыі сучаснай Беларусі, а таксама Алыцкая на Украіне. Яны былі зацверджаны соймам у 1589 годзе.
Пазней уласныя ардынацыі стварылі і іншыя магнацкія роды: Замойскія (зацверджана ў 1589 годзе), Мышкоўскія (1601), Астрожскія (1609) і Сулкоўскія (XVIII стагоддзе).
Ардынацыі працягвалі існаваць на землях, якія ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, а пазней у Польскай рэспубліцы. Скасаваны сеймам у 1939 годзе.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Права Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Рэч Паспалітая Катэгорыя:Спадчыннае права Катэгорыя:Зямельнае права