Алег Аркадзевіч Гле́каў () — беларускі кніжны афарміцель, мастацкі і тэхнічны рэдактар.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1967 годзе ў Мінску. У 1986 годзе скончыў Мінскі машынабудаўнічы тэхнікум, а ў 1991 годзе машынабудаўнічы факультэт Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі.
Пачаў працаваць ў 1985 годзе на ВА «Адэсаглебамаш» (Адэса, УССР). У 1986—1988 гадах праходзіў тэрміновую вайсковую службу. У 1988—1994 гадах працаваў інжынерам-канструктарам ў Мінскім спецыяльным канструктарскім бюро працяжных станкоў (СКБ ПС) пры станкабудаўнічым заводзе імя Кірава ў Мінску.
У 1995—1997 гадах працаваў рэдактарам аддзела камп’ютарнай вёрсткі ў газеце «Чырвоная змена», а ў 1997—2004 гадах у часопісе «Бярозка». Адначасова ў 1997 годзе, як валанцёр, пачаў выконваць абавязкі мастацкага і тэхнічнага рэдактара ў рэлігійным часопісе для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай», а з 1999 года і ў рэлігійных часопісах «Наша вера» і «Ave Maria». З моманту заснавання, у 2000 годзе, выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo» Глекаў яго мастацкі і тэхнічны рэдактар.
Творчасць Як мастак афармляў кнігі для выдавецтваў «Юнацтва», «Мастацкая літаратура», «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» і іншых. Супрацоўнічаў з выдавецтвамі «Кнігазбор» і «Коска».
Крыніцы
Катэгорыя:Афармляльнікі кніг Беларусі Катэгорыя:Афармляльнікі кніг