Андрэй Валянцінавіч Лабовіч () — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (з 2026 года).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1978 годзе ў Слоніме Гродзенскай вобласці.

Скончыў у 2001 годзе Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, у 2015 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

У 2001 годзе працаваў вядучым эканамістам інспекцыі па бюджэце фінансавага аддзела адміністрацыі Партызанскага раёна горада Мінска.

У 2004—2008 гадах працаваў у адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска (намеснік начальніка аддзела — начальнік інспекцыі па бюджэце фінансавага аддзела, намеснік начальніка фінансавага аддзела — начальнік бюджэтнага аддзела, намеснік начальніка фінансавага аддзела).

З 2008 па 2010 гады працаваў начальнікам фінансавага аддзела адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска.

У 2010—2012 гадах — начальнік упраўлення мясцовых бюджэтаў галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў.

У 2012—2015 гадах — першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска.

У 2015—2021 гадах — першы намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

18 чэрвеня 2021 года прызначаны намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

15 студзеня 2026 года прызначаны Міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі БеларусьЛукашэнка назначыў новага міністра працы і сацабароны.

Узнагароды Медаль «За бездакорную службу» III ступені (2024)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2024 года № 285 «Аб узнагароджанні».

Крыніцы

Спасылкі Лобович Андрей Валентинович

Катэгорыя:Міністры працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь