Прэамбула ў праве (, — ідучы наперадзе, папярэдні; — папярэдні) — гэта ўступная або ўводная частка нарматыўнага акта.

Да актаў з прэамбулай адносяцца ўказы, законы, пастановы. У ёй звычайна канцэнтравана выкладаюцца мэты, задачы, прынцыпы акта, а таксама умовы, абставіны, матывы і іншыя зыходныя ўстаноўкі, якія сталыся падставай для яго стварэння. Прэамбула — важная частка нарматыўнага акта, дзе таксама можа ўказвацца сфера яго дзеяння.

У шырокім сэнсе прэамбула — гэта ўступная частка важнага акта ці міжнароднага дагавора, якая змяшчае ўказанні на абставіны, матывы і мэты яго выдання.

Катэгорыя:Тэорыя дзяржавы і права