Ёхана Марыя Магдалена (Магда) Гебельс (); (11 лістапада 1901, Берлін — 1 мая 1945, Берлін) — жонка міністра народнай асветы і прапаганды нацысцкай Германіі Ёзэфа Гебельса. Выбітны член НСДАП, блізкая паплечніца Адольфа Гітлера.

Біяграфія Нарадзілася ў 1901 годзе ў Берліне ў незамужняй Аўгусты Берэнд і была зарэгістраваная як Ёхана Марыя Магдалена Берэнд (). Бацькам Магды быў, хутчэй за ўсё, інжынер Оскар Рытчэль (), які ажаніўся з Аўгустай неўзабаве пасля нараджэння Магды і ўдачарыў яе. У 1904 годзе яны развяліся.

1 мая ўсім шасцярым дзецям пары Гебельс былі зробленыя ўколы марфіну, пасля чаго кожнаму была ўкладзеная ў рот раздушаная ампула з цыяністым каліем, што пацягнула смерць. Удзельнічала ці сама Магда ў забойстве дзяцей або ж гэта было даручана доктару, гісторыкі сказаць адназначна не могуць. Пасля забойства дзяцей іх бацькі скончылі жыццё самагубствам.

Старэйшы сын Магды ад першага шлюбу — Харальд Квандт — перажыў вайну.

Спасылкі

Хатні кінаархіў сям’і Гебельс. 28 хвілін запісы

Катэгорыя:Постаці Трэцяга рэйха Катэгорыя:Нацысцкая прапаганда Катэгорыя:Палітыкі-самазабойцы Катэгорыя:Дзетазабойцы