Readeck — гэта бясплатнае сервернае прыкладанне для захавання спасылак, каб прачытаць іх пазней ("read-it later")Readeck: The lightweight read-it-later appMedium: Readeck-a excellent alternative to Pocket in docker (Self-hosted). Яно дазваляе кіраваць артыкуламі і чытаць іх па-за арыгінальнымі сайтамі ў стандартызаваным дызайне са спрошчаным зместам. Артыкулы можна ўпарадкоўваць па тэгах, адзначаць як выбраныя, архіваваць, а таксама сачыць за імі праз RSS-канал і OPDS. Таксама магчымы экспарт у фармат электроннай кнігі. Прыкладанне сумяшчальнае з існуючымі сэрвісамі, такімі як Pocket, Readability, Instapaper і Wallabag.

Праект рэалізаваны ў выглядзе зыходнага кода на мове GoReadeck - L'alternative read-it-later qui enterre Pocket, а таксама ў выглядзе бінарных файлаў для асноўных серверных платформаў (Linux, macOS, FreeBSD, Windows, ARM, x86). Асноўным інтэрфейсам прыкладання з'яўляецца браўзер. Таксама даступныя мабільныя праграмы для Androidf-droid| Readeck App і iOS/iPadOS.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Катэгорыя:Вэб-праграмы Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Android Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для iOS Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для iPadOS Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL Катэгорыя:Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне