Вае́ннае губерната́рства Літва́ () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Германскай імперыі, якая існавала на акупіраваных у гады Першай сусветнай вайны тэрыторыях сучасных Літвы, часткова Латвіі, заходняй Беларусі і ўсходняй Польшчы з 1 жніўня 1918 года. Цэнтрам губернатарства быў горад Вільня.

Гісторыя Ваеннае губернатарства было ўтворана згодна з распараджэннем начальніка Генеральнага штаба Германіі П. фон Гіндэнбурга ад 24 ліпеня 1918 года і дублюючым распараджэннем Галоўнакамандуючага на Усходзе генерал-фельдмаршала прынца Леапольда Баварскага ад 27 жніўня 1918 года аб арганізацыі ваенных упраўленняў. Згодна з гэтымі дакументамі, ранейшая зона Обер Ост падзялялася на дзве буйныя адзінкі: Ваеннае ўпраўленне Балтыйскіх краін і Ваеннае губернатарства Літва.

У склад новага губернатарства ўвайшлі ранейшае Ваеннае ўпраўленне Літва, ваенны павет Сувалкі і тэрыторыі ваенных лясных упраўленняў Белавежа, Беласток і Гродна. Пры гэтым Галоўнае ўпраўленне Обер Ост ліквідавалася, а яго адміністрацыйныя функцыі былі значна скарочаны.

З 3 лістапада 1918 года распараджэннем кабінета міністраў урада Германіі пры ваенным губернатары пачала фарміравацца «грамадзянская адміністрацыя Літвы» (). 5 лістапада была заснавана пасада Галоўнага ўпаўнаважанага Германскай імперыі ў Літве, а 15 лістапада — шэфа грамадзянскай адміністрацыі. Абедзве пасады заняў д-р Цымерле. Пасада шэфа ваеннай адміністрацыі была скасавана 14 лістапада 1918 года, і яго паўнамоцтвы цалкам перайшлі да грамадзянскага кіраўніцтва.

У сувязі з паражэннем Германіі ў вайне і рэвалюцыйнымі падзеямі, 6 снежня 1918 года ваенны губернатар з усімі ведамствамі быў падпарадкаваны галоўнаму камандаванню 10-й германскай арміі. 2 студзеня 1919 года штаб-кватэра была перанесена ў Кёнігсберг для наступнай ліквідацыі. З 1 лютага 1919 года ў Берліне пачало працу Ліквідацыйнае бюро Літва () пад кіраўніцтвам старшага лейтэнанта Гертнера (), якое займалася вывазам і захаваннем дакументацыі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Ваеннае губернатарства Літва падзялялася на 4 раёны (), на чале якіх стаялі главы (): Раён Коўна (); Раён Вільня (); Раён Поўдзень () з цэнтрам у Беластоку; Ваеннае павятовае ўпраўленне Сувалкі ().

Раён Поўдзень (Літва-Поўдзень) Найбольшае дачыненне да тэрыторыі сучаснай Беларусі меў раён Поўдзень (з 15 лістапада 1918 года — раённае ўпраўленне Літва-Поўдзень). Яго ўзначальваў капітан запаса фон Услар, а пастаянным прадстаўніком з'яўляўся ротмістр д-р Бургграф, граф цу Дона-Шлодыен. На 1 кастрычніка 1918 года раёну падпарадкоўваліся 2 гарадскія і 10 сельскіх паветаў.

+ Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел раёна Поўдзень (кастрычнік 1918 года) Павет Тып павета Начальнік павета (глава) Міравы суддзя Беласток Гарадскі капітан запаса Рошэр адвакат Дайтэрт Гродна Гарадскі ст. лейтэнант запаса фон Зекендорф адвакат Госе Белавежа Сельскі маёр д-р Эшэрых адвакат д-р Фюрс Беласток Сельскі капітан запаса Вельман адвакат Рюмелін Бельск Сельскі капітан запаса д-р Крэмер адвакат Вер Ваўкавыск Сельскі капітан ландвера Хундхаўзен адвакат д-р Вундэрліх Гродна Сельскі ст. лейтэнант запаса фон Зекендорф судовы заседацель Функе Крынк-Лунна (цэнтра ў Вялікай Бераставіцы) Сельскі лейтэнант ландвера Фрюбуц адвакат д-р Юліус Ліда Сельскі адвакат Альберс адвакат і натарыус д-р Шлютэр Ост (цэнтр у Дзятлаве) Сельскі урадавы саветнік Хайлігер адвакат д-р Вільмаў Плянты (цэнтр у Шчучыне) Сельскі капітан запаса Ліндэман лейтэнант запаса Хемпель Сокалка Сельскі капітан ландвера Нінаў судовы заседацель д-р Міхаэлі Павет Радунь, які раней уваходзіў у раён Поўдзень, быў перададзены ў склад раённага ўпраўлення Вільня.

Кіраўніцтва і цэнтральны апарат Пасаду ваеннага губернатара Літвы () з 1 жніўня 1918 года займаў генерал-лейтэнант фон Харбоў (). Штаб губернатара быў сфарміраваны на аснове этапнай інспекцыі 10-й арміі. Шэфам генеральнага штаба стаў маёр граф Панінскі ().

Адміністрацыйнымі аддзеламі кіраваў шэф адміністрацыі (). Першапачаткова гэтую пасаду займаў капітан Ціслер (), а з 3 кастрычніка 1918 года яго замяніў д-р Цымерле ().

Структура цэнтральнай адміністрацыі пры ваенным губернатары складалася з пяці аддзелаў: I аддзел (унутраных спраў) — кіраўнік капітан барон фон Браўн (). Яму таксама падпарадкоўвалася будаўнічая дырэкцыя на чале з маёрам Грамбавам; II аддзел (фінансаў) — кіраўнік капітан Лоры (); III аддзел (эканамічны) — кіраўнік капітан фон Трота (); IV аддзел (лясны) — кіраўнік капітан запаса Шютэ (); V аддзел (юрыдычны) — кіраўнік вярхоўны суддзя Кратцэнберг ().

Структура адміністрацыі раёна Поўдзень цалкам капіравала гэты падзел, маючы пяць аналагічных аддзелаў на чале з д-рам Шмілем (I), ротмістрам Вібрансам (II), капітанам Хільгерам (III), д-рам Бургграфам (IV) і капітанам запаса фон Штюнцнерам (V).

Паліцыя і жандармерыя З 1 верасня 1918 года інспекцыя па справах жандармерыі Обер Ост была пераўтворана ў жандармскі корпус Літвы (), які перайшоў пад юрысдыкцыю ваеннага губернатара. Камандаванне корпуса налічвала 120 унтэр-афіцэраў і 3600 жандармаў і знаходзілася ў Вільні. Корпус быў падзелены на тры жандармскія брыгады са штабамі ў Вільні (маёр Кепель), Коўне (маёр фон Пербандт) і Беластоку (капітан фон Лентцке). Пры штабе корпуса ў Вільні дзейнічалі навучальныя курсы. 10 снежня 1918 года камандаванне корпуса і штабы брыгад былі распушчаны, а жандары перайшлі ў непасрэднае падпарадкаванне начальнікам адпаведных паветаў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыя Літвы Катэгорыя:Германская акупацыя Беларусі (1915—1918) Катэгорыя:З'явіліся ў 1918 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1919 годзе