NeuroSky— амерыканская тэхналагічная кампанія, якая распрацоўвае біясэнсарныя сістэмы, сістэмы нейракамп’ютарных інтэрфейсаў (Brain–Computer Interface, BCI) і прылады для рэгістрацыі электрычнай актыўнасці мозгу. Кампанія заснавана ў 2004 годзе ў горадзе Сан-Хасэ (штат Каліфорнія, ЗША). Яе прадукцыя заснавана галоўным чынам на тэхналогіях электраэнцэфалаграфіі (EEG) і выкарыстоўваецца ў сферах адукацыі, навукі, забаўляльнай індустрыі, аховы здароўя.

Гісторыя Кампанія NeuroSky была заснавана ў 2004 годзе ў Крэмніевай даліне. Заснавальнікамі лічацца Стэнлі Ян (Stanley Yang), Джон Джын Лім (JongJin Lim) і Ку Хён Лі (KooHyoung Lee). Штаб-кватэра кампаніі размешчана ў Сан-Хасэ, а дзейнасць ахоплівае сусветны рынак. З моманту стварэння кампанія сканцэнтравалася на адаптацыі лабараторных метадаў рэгістрацыі мазгавой актыўнасці для масавага спажывецкага рынку. Асноўнай задачай стала распрацоўка танных і зручных для карыстання сенсараў, здольных счытваць сігналы мозгу без выкарыстання кантактнага геля, які звычайна выкарыстоўваецца ў медыцынскіх EEG-сістэмах.

Тэхналогіі Тэхналогіі NeuroSky заснаваныя на вымярэнні электрычнай актыўнасці мозгу праз скуру галавы. Электрычныя імпульсы, якія ўзнікаюць у нейронах, утвараюць сумарныя ваганні — так званыя мазгавыя хвалі, якія можна рэгістраваць з дапамогай EEG-датчыкаў.

Розныя стану мозгу характарызуюцца рознымі частотамі хваль. Напрыклад:

альфа-хвалі (8–12 Гц) звязаны са станам расслабленасці; бэта-хвалі (12–30 Гц) часта асацыююцца з канцэнтрацыяй увагі.

Кампанія распрацавала ўласную платформу апрацоўкі сігналаў ThinkGear, якая выкарыстоўваецца ў шэрагу прадуктаў і інтэграцыйных модуляў і здольная фільтраваць электрычныя перашкоды і інтэрпрэтаваць EEG-сігналы ў рэжыме рэальнага часу. Гэта дазволіла выкарыстоўваць нейраінтэрфейсы ў масавых электронных прыладах.

Прадукцыя Сярод найбольш вядомых прадуктаў NeuroSky:

MindSet — ранняя гарнітура для счытвання мазгавых хваль. MindWave — спажывецкая EEG-гарнітура, выпушчаная ў 2010 годзе, прызначаная для адукацыйных і забаўляльных праграм. Яна стала адной з найбольш даступных EEG-прылад на рынку. ThinkGear ASIC Module (TGAM) — апаратны модуль для дэкадавання EEG-сігналаў.

Прылады NeuroSky выкарыстоўваюцца ў адукацыйных праграмах, даследаваннях у галіне нейратэхналогій, а таксама ў інтэрактыўных і забаўляльных сістэмах.

Супрацоўніцтва і даследаванні NeuroSky супрацоўнічае з універсітэтамі і даследчымі цэнтрамі, у тым ліку:

Універсітэт Джонса Хопкінса Brown University Duke University University of California San Diego Trinity College Dublin

Таксама тэхналогіі кампаніі выкарыстоўваліся ў падрыхтоўцы зборнай ЗША па стральбе з лука для трэніроўкі канцэнтрацыі і псіхалагічнай стабільнасці спартсменаў.

Гл. таксама

Нейраінжынерыя Emotiv Уільям Генры Добел

Спасылкі

Афіцыйная старонка кампаніі

Зноскі

Катэгорыя:Нейрабіялогія Катэгорыя:Інтэрфейсы Катэгорыя:Канструктарскія бюро