Адэля з Устроні — літвінская паэтэса сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Жыла (сама, ці яе лірычная гераіня) над Нёманам. Пісала вершы на беларускай і польскай мовах.

Творчасць У 1850 годзе напісала на беларускай мове лацінкай невялікую паэму «Мачаха» пра каханне смелага юнака і абяздоленай дзяўчыны-сіраты. Напісаная пад уплывам рамантызму, паэма змяшчала народна-песенныя матывы Панямоння, напоўненыя любоўю да роднай зямлі — Літвы. Паводле сюжэту паэмы, закаханы юнак у бурлівую непагадзь збіраецца пераплыць на чоўне Нёман, каб сустрэцца з любай дзяўчынай, і розныя прыродныя стыхіі (барок, Нёман) збіраюцца дапамагчы яму з «літвінскай» салідарнасці, паўтараючы рэфрэнам: Ці гэта я ня літоўчык? У канцы твору значылася імя аўтаркі — Адэля (магчыма, псеўданім) з Устроні і дата напісання твору — 1850. Цалкам твор упершыню надрукаваны ў 1986 годзе. Рукапіс паэмы захоўваецца ў бібліятэцы Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве.

Імя Адэлі з Устроні трапіла ў беларускую літаратуру дзякуючы Адаму Мальдзісу ў 1969 годзе. У тым самым рукапісе Адам Мальдзіс знайшоў таксама і верш гэтай жа аўтаркі на польскай мове «Кракаў», у якім расказваецца пра пажар у горадзе — як мяркуецца, у час «Вясны народаў» 1848 года, і выказваюцца розныя прароцтвыАдэля з Устроні // Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы. (Па гэтай жа спасылцы — публікацыя тэксту паэмы «Мачыха».). Паэма «Мачыха» напісаная ў разгар мікалаеўскага «Змрочнага сямігоддзя», пад час чарговага ўзмацнення рэпрэсій супраць удзельнікаў патрыятычных асяродкаў, гэтым тлумачыцца і схаванне аўтаркі (ці аўтара) за псеўданімам, і заклік да «літвінскай» салідарнасці. Магчыма, што і сам матыў пераправы праз Нёман — алегарычны, і намякае на будучае паўстанне, якое мае прынесці вызваленне («сустрэчу з каханай») ад царскай улады-«мачыхі».

Асоба Адам Мальдзіс меркаваў, што Адэліна Устронь — гэта вёска ў былой Ганчарскай воласці Лідскага павету. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя паселішча існавала, але невядома, ці была там жанчына з імем Адэля.

На думку Ірыны Багдановіч, за псеўданімам імаверна хаваецца Габрыэля з Гюнтэраў Пузыніна. Літаратуразнаўца аналізавала польскамоўны верш «Кракаў» як «ключ» да вызначэння аўтарства паэмы «Мачаха», звязваючы гэтыя творы.

Крыніцы

Літаратура

Мальдис, А. Адэля из Устрони / А. И. Мальдис // Регионы Беларуси. Гродненская область : энциклопедия / редкол.: В. В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. — Минск, 2014. — Т. 4. Кн. 1. — С. 11.

Багдановіч, І. Загадка Адэлі з Устроні / І. Багдановіч // Залатая горка / І. Багдановіч. — Мінск : Кнігазбор, 2016. — С. 134—150. Баршчэўскi, Л. Адэля з Устроні : пра бел. паэтэсу сяр. 19 ст. Жыла ў фальварку Устронь Лід. пав. / Л. П. Баршчэўскі // Баршчэўскі, Л. П. Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён: папулярныя нарысы / Л. П. Баршчэўскі, П. В. Васючэнка, М. А. Тычына. — Мінск, 2007. — C. 82. Мальдзiс, А. Адэля з Устроні : [Ганчарскай воласці Лідскага павета] / А. Мальдзіс // Памяць: Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. В. Г. Баранаў і інш., маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Беларусь, 2004. — C. 137—138. Мальдзiс, А. Адэля з Устроні : паэтка, жыла ў фальварку Устронь Лід. павета / А. Мальдзіс // Лiдская газета. — 2010. — 28 снежня. — C. 5. Багдановiч, I. Адэля ці Габрыэля: спроба разгадкі аўтарства паэмы «Мачаха» / Ірына Багдановіч // Роднае слова. — 2007. — № 10. — C. 14-18. Рублевская, Л. «Адэля з Устроні» : кто был автором белорусской поэмы «Мачаха»? / Людмила Рублевская // СБ. Беларусь сегодня. — 2020. — 11 января. — С. 16. Хiтрун, А. Хто ж ты, Адэля з Устроні? : паэтка, жыла ў фальварку Устронь Лідскага павету / А. Хітрун // Лiдская газета. — 2009. — 8 жніўня. — C. 4.

Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты