Алена Сяргееўна Бохан () — беларускі дзеяч у галіне мастацтвазнаўства, даследчыца традыцыйнага беларускага арнаменту. Кандыдат мастацтвазнаўства (2007), дацэнт.
Біяграфія Працавала дацэнтам кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Займала пасаду прарэктара па навучальнай працы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
У 2007 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Геаметрычны арнамент традыцыйных беларускіх тканін: семантыка і стылістыка».
Навуковыя інтарэсы Галіна навуковых інтарэсаў: традыцыйны беларускі арнамент.
Спасылкі Профіль у Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі
Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі