Кубінскі крызіс 2026 года — дэфіцыт нафты і эканамічны крызіс на Кубе, выкліканы амерыканскай паліўнай блакадай. Востраў залежыць ад імпарту нафты, якая ў асноўным закупляецца ў Венесуэле і Мексіцы, але пасля ўмяшання ЗША ў Венесуэле, у выніку якога быў скінуты прэзідэнт Нікалас Мадура, блакада паставак венесуэльскай нафты, прызначанай для Кубы, пакінула востраў без дастатковага забеспячэння. ЗША сталі блакаваць нафтавыя танкеры, пагражаючы адказным краінам пошлінамі ў выпадку супраціву.

На фоне крызісу і адключэнняў электраэнергіі ў краіне прайшлі масавыя пратэсты«Могу делать что захочу»: Трамп готов захватить Кубу. В Гаване дали ответ.

16 сакавіка Дональд Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША захапіць Кубу, скарыстаўшыся энэргетычным крызісам на востраве. Кіраўнік Белага дома падкрэсліў, што можа «рабіць усё, што захоча». У перамовах Вашынгтон запатрабаваў адхілення прэзідэнта Мігеля Дыяс-Канеля, а таксама змяніць увесь палітычны рэжым. Трамп заявіў, што Вашынгтон разлічвае ў бліжэйшы час дамовіцца з Гаванай, аднак не выключыў і больш жорсткага сцэнара. Тыднем раней Трамп пагражаў Кубе захопам, калі тая працягне адмаўляцца ад здзелкі.

У Гаване заявілі пра гатоўнасць да перамоваў, але на сваіх умовах. Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель 13 сакавіка на прэс-канферэнцыі падкрэсліў, што дыялог магчымы толькі «на аснове прынцыпаў роўнасці і павагі палітычных сістэм адзін аднаго». Адначасова ён паведаміў пра гатоўнасць дапусціць у краіну прадстаўнікоў ФБР для расследавання інцыдэнту з узброеным амерыканскім катэрам, які ўвайшоў у тэрытарыяльныя воды.

Былы прэзідэнт Мексікі Андрэс Мануэль Лопес Абрадор выступіў з заклікам падтрымаць Кубу і абвясціў збор сродкаў. У Расіі нагадалі аб базавых прынцыпах міжнароднага права і недапушчальнасці ўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў.

Гл. таксама Другая халодная вайна Карыбскі крызіс Крыніцы

Катэгорыя:Сакавік 2026 годаКатэгорыя: Канфлікты 2026 годаКатэгорыя:2026 год у ЗШАКатэгорыя: Гісторыя КубыКатэгорыя:Амерыкана-кубінскія адносіны