Ларыса Мікалаеўна Зайцава () — беларускі кіназнавец, педагог. Кандыдат мастацтвазнаўства (1992).

Біяграфія У 1970 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Філалогія». У 1980 годзе скончыла аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР па спецыяльнасці «Кіна-, тэле- і іншыя віды экраннага мастацтва».

З 1970 па 1977 год працавала ў выдавецтве «Навука і тэхніка» ў рэдакцыі літаратуры і мастацтва. З 1980 па 2005 год была супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. У 1992 годзе абараніла дысертацыю і атрымала ступень кандыдата мастацтвазнаўства.

З 1997 года пачала выкладчыцкую дзейнасць у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Займае пасаду прафесара кафедры менеджменту, гісторыі і тэорыі экранных мастацтваў.

Навуковыя інтарэсы Сфера навуковых інтарэсаў уключае гісторыю сусветнага і беларускага кіно, праблемы жанру ў кінематографе, а таксама пытанні экранізацыі літаратурных твораў

Спасылкі БГПУ БН Зайцава Ларыса Мікалаеўна Зайцева, Лариса Николаевна (кандидат искусствоведения ; род. 1946)

Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Кіназнаўцы Беларусі