«Літоўская рапсодыя» (пол. Rapsodia litewska) ля мінор, сач. 11 ― трэцяя з шасці сімфанічных паэм польскага кампазітара Мечыслава Карловіча. Тыповае выкананне п’есы доўжыцца 18-20 хвілін.

Гісторыя стварэння

«Літоўская рапсодыя» адрозніваецца ад іншых сімфанічных паэм Карловіча тым, што праца над яе стварэннем не была натхнёная якім-небудзь літаратурным творам ці філасофскімі разважаннямі Paul Banks. Preface . Гэта ― твор яскрава асабістага характару, які сыходзіць каранямі ў раннія гады жыцця кампазітара, якія ён правёў ва Ўсходняй Літве (яго сям’я валодала маёнткам у вёсцы Вішнева, дзе ён і нарадзіўся). Больш за тое, у адрозненне ад іншых твораў Карловіча, «Літоўская рапсодыя» заснаваная на рэальным народным музычным матэрыяле ― на літоўскіх і беларускіх фальклорных мелодыяхLeszek Polony. Booklet notes to DUX 0132/0133, значная частка якіх была сабрана кампазітарам у 1900 годзе падчас адпачынку ў сваім радавым маёнтку Richard Whitehouse. Booklet notes https://www.naxos.com/. Кампазітар так ахарактарызаваў п’есу ў лісце свайму сябру Адольфу Хыбіньскаму, адпраўленым 24 лістапада 1906 года ] Iwanicka-Nijakowska, Anna. Mieczysław Karłowicz, «Rapsodia litewska». Culture.pl:

Я паспрабаваў перадаць у ёй усеагульную скруху, засмучэнне і вечнае рабства таго народа, песні якога я чуў у дзяцінстве… Я не магу меркаваць, ці атрымалася ў мяне — і калі атрымалася, то наколькі — укласці ў форму аркестровага твора хаця б часцінку таго, што лунае ў паветры ў кожнай частцы гэтага краюMieczysław Karłowicz w listach i wspomnieniach, opr. Henryk Anders, PWM. Kraków 1960, s. 397—398..

Па словах Лешака Палоны, біёграфа Карловіча, «Літоўская рапсодыя» «цесна звязана з успамінамі кампазітара пра дзяцінства, з сямейным агменем і дзіцячымі гульнямі» .

Сачыненне і выкананне Паэма была напісана паміж красавіком і лістападам 1906 года . Карловіч пачаў працаваць над ёй у Варшаве, пазней пераехаў у Закапанэм, а скончыў п’есу, ужо пражываючы ў Лейпцыгу .

Першае выкананне твора адбылося ў Варшаве 25 або 26 (паводле розных крыніц) лютага 1909 года пад кіраваннем Гжэгажа Фітэльберга, неўзабаве пасля гібелі Карловіча 8 лютага ў Татрах у выніку сыходу лавіны. У канцы 1910 ці пачатку 1911 года Варшаўскае музычнае таварыства апублікавала першае выданне твора .

У наступныя гады рапсодыя неаднаразова выконвалася не толькі ў канцэртных залах Варшавы, Кракава і Львова, але і за межамі былой Рэчы Паспалітай: у Ніцы, Глазга, Санкт-Пецярбургу і Лондане. П’есай дырыжыравалі Эміль Млынарскі, Мечыслаў Солтыс, Здзіслаў Бірнбаўм, Генрых Опеньскі і Хасэ Ласаль .У 1923 годзе ў Вялікім тэатры Познані быў пастаўлены балет на музыку «Літоўскай рапсодыі». У 1983 годзе некаторыя матывы рапсодыі разам са скрыпічным канцэртам і некалькімі песнямі Карловіча былі ўключаны ў тэатральную пастаноўку Адама Ханушкевіча ў Вялікім тэатры Лодзі .

У XXI стагоддзі вялікія высілкі па папулярызацыі Рапсодыі (як і іншых твораў Карловіча) робіць польскі дырыжор Антоні Віт, дзякуючы чаму яе сталі часцей выконваць сімфанічныя аркестры па ўсім свеце, адкрываючы публіцы імя недаацэненага вялікага кампазітара і музычную спадчыну таго краю, які натхніў Карловіча на стварэнне гэтага твору.

Інструментоўка Твор напісаны для трох флейт, двух габояў, ангельскага ражка, двух кларнетаў in B♭, бас-кларнета in B♭, двух фаготаў, чатырох валторнаў in F, дзвюх труб in C, трох трамбонаў, літаўр, трохвугольніка, талерак і струнных.

Структура Рапсодыя ўяўляе сабой паслядоўнасць з пяці раздзелаў, слаба звязаных паміж сабой :

Allegro ben moderato (ля мінор) Lento (да-дыез мінор) — Allegretto pastorale (мі мажор) — Lento (да-дыез мінор) - Andante tranquillo (рэ-бемоль мажор) Allegretto giocoso (фа мажор) Tempo I (Allegro ben moderato, ля мінор)

У творы выкарыстоўваюцца матывы літоўскіх песень «Mylu, mylu, mylu» і «Békit, bareliai» (існуе аранжыроўка гэтай песні, зробленая Мікалоюсам Чурлёнісам) і беларускай жніўнай песні «А пара дамоў, пара».

Крыніцы

Катэгорыя:Музычныя творы