Ёханес Кэбін (; 11 (24) верасня 1905, Рану — , ) — эстонскі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы. Першы сакратар ЦК кампартыі Эстоніі (1950-78), Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР (1978-83). Член ЦК КПСС (1952-86).

Біяграфія У 1936 годзе паступіў у Інстытут чырвонай прафесуры, у якім вучыўся да 1938 года (перад гэтым скончыў раённыя курсы партактыва ў Ленінградскай вобласці і курсы марксізму-ленінізму пры Ленінградскім абкаме партыі). У 1939—1941 гады працаваў старшым выкладчыкам марксізму-ленінізму Маскоўскага нафтавага інстытута імя І. М. Губкіна.

Пачынаючы з 1941 года, працуючы загадчыкам сектара друку Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Эстоніі, Кэбін курыраваў дзейнасць эстонскага друку і таксама сам публікаваўся ў выданнях. Адначасова ён уваходзіў у склад камісій, якія накіроўвалі эстонцаў у эстонскія нацыянальныя вайсковыя фармаванні, узначальваў працу партыйнага камітэта, які праводзіў працу сярод эвакуяваных жыхароў Эстоніі. Кароткі час, у 1942—1943 гадах, кіраваў курсамі для партыйнага, камсамольскага і савецкага актыву ў Яраслаўскай вобласці. Таксама некаторы час, па верасень 1942 года, працаваў у Таўрычаскім райкаме партыі ў Омскай вобласці.

Да канца вайны Кэбін стаў 1-м намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі ЦК Кампартыі Эстоніі. У 1946 годзе ў Эстоніі была створана новая ўстанова — Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПЭ (філіял ІМЛ пры ВКП(б)). На працягу двух гадоў узначальваць яго было даручана Кэбіну.

У 1948 годзе Кэбін зноў вярнуўся ў ЦК кампартыі Эстоніі, быў абраны сакратаром ЦК па прапагандзе і агітацыі. 26 сакавіка 1950 г. на вядомым восьмым Пленуме яго абралі першым сакратаром ЦК кампартыі Эстоніі. На гэтай пасадзе знаходзіўся 28 год.

У 1975 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Іаханнесу Кэбіну было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы (пад імем Іван Густававіч Кэбін).

26 ліпеня 1978 года абраны Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР, знаходзіўся на гэтай пасадзе да 8 красавіка 1983 года.

Пасля аднаўлення незалежнасці Эстоніі застаўся на радзіме. Памёр 25 кастрычніка 1999 года ў Таліне.

Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай Працы