Соф’я Гецава (англ. ням. Sophia Getzowa; ) — швейцарска-ізраільскі лекар-патолагаанатам. Доктар медыцыны.
іўр. סופיה גצובה
Біяграфія
Нарадзілася ў Свіслачы, але амаль адразу пасля гэтага сям’я пераехала ў Вільню, а яшчэ праз 4 гады — у Гомель. Таму ў многіх энцыклапедыях Вільня (а часам Гомель) пазначаецца як яе месца нараджэння — як яна і сама ўказвала ў розных версіях яе аўтабіяграфіі. У Гомелі ў 7-гадовым узросце яна пачала вывучаць іўрыт у жонкі мясцовага рабіна. Маці Соф’і памерла, калі ёй было восем гадоў. Яе стрыечная сястра, Марыя Шэйндэльс-Каган, якая кіравала школай для дзяўчынак у Свянцянах, узяла яе пад апеку і, у тым ліку, навучыла рускай арфаграфіі. Соф’я вярнулася ў Гомель у 1882 годзе і тры гады наведвала мясцовую прагімназію. Затым яна восем гадоў вучылася ў жаночай гімназіі ў Ромнах.
У 1895 годзе Соф’я пачала вывучаць медыцыну ў Бернскім універсітэце а ў Швейцарыі. Яна была вельмі актыўнай у сіянісцкім руху. У 1898 годзе яна прысутнічала на Другім сіянісцкім кангрэсе ў Базелі. У тым жа годзе заручылася з Хаімам Вейцманам, будучым першым прэзідэнтам Ізраіля. Яна нават наведвала яго сям’ю ў Пінску падчас летніх канікул у 1898 і 1899 гадах у статусе нарачонай. Яе сястра Рэбека, якая таксама вывучала медыцыну, падарожнічала разам з ёй. У ліпені 1901 года Хаім Вейцман, які меў паралельныя адносіны з іншай жанчынай (будучай жонкай), разарваў іх чатырохгадовыя заручыны — але гэта яшчэ 2 гады трымалася ў сакрэце ад публікі, і ад абедзвюх сем’яў, бо Вейцман баяўся шкоды для сваёй рэпутацыі. Гэта быў цяжкі ўдар для Соф’і, тым больш што яе сястра памерла ад раку ў 1902 годзе. У далейшым яна так і не выйшла замуж. Нягледзячы на гэтыя цяжкасці, яе прафесары заахвочвалі яе працягваць вучобу. Яна атрымала ступень доктара медыцыны ў 1904 годзе.
Працавала ў Бернскім, у Базэльскім ўніверсітэтах, але са сталай працай было цяжка, адчуваўся дыскрымінацыйны падыход як да яўрэйкі і іншаземкі.
У 1925 эмігравала ў Эрэц-Ісраэль, стаўшы адной з першых у краіне лекараў-патолагаанатамаў. Рэкамендацыю для працы ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме, які знаходзіўся на стадыі стварэння, ёў даў Альберт Эйнштэйн. Пачынаючы з 1926 года была прафесарам гэтага ўніверсітэту і ўзначальвала Інстытут паталагічнай анатоміі ў Бальніцы Хадаса. Там жа заснавала медыцынскі музей. Выкладала на медыцынскім факультэце да 1940, калі выйшла ў адстаўку ў званні ганаровага прафесара.
Бібліяграфія
(аўтабіяграфія) Getzowa, Sophia (1904). Curriculum vitae fuer Doktorat (Report) (на нямецкай мове). Bern, Switzerland: University of Bern. «geborn am 23 (10) Januar 1872 in der Stadt Gomel» (нарадзілася 23(10) студзеня 1872 ў горадзе Гомель)
(аўтабіяграфія) Getzowa, Sophia (3 December 1925). Curriculum vitae (Report) (на нямецкай мове). Jerusalem: Hebrew University of Jerusalem. «Ich, Tochter des Bürgers zu Gomel Beiness Getzow, dessen Eltern (Getzow-Tschlenaw) und Grosseltern aus Minsk stammen, und der Beila Gelfand-Romm, derer Ahnen in vielen Generationen in Wilna wohnten, bin auf einem Landgut neben Sweslatsch im Januar 1872 geboren und verbrachte meine ersten vier Lebensjahre in Wilna, von wo aus meine Eltern nach Gomel» (Я, дачка гомельскага мешчаніна, Бейнеса Гецава, чые бацькі (Гецаў-Членаў) і дзяды паходзяць з Мінска, і Бейлы Гельфанд-Ром, чые продкі шмат пакаленняў жылі ў Вільні, нарадзілася ў маёнтку каля Свіслачы ў студзені 1872 правяла першыя 4 гады майго жыцця ў Вільні, адкуль мае бацькі пераехалі ў Гомель.)
Крыніцы