Ніна Іванаўна Хаткоўская () — беларускі токар, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.
Біяграфія Нарадзілася 26 студзеня 1942 года ў в. Канішчава Данілаўскага раёна Яраслаўскай вобласці РСФСР.
У 1957 годзе сям’я пераехала ў Жодзіна. Скончыла дзесяцігадовую школу ў Жодзіне.
У 1959—1998 гадах — вучань токара, токар-рэвальвершчык аўтаматнага цэха Беларускага аўтамабільнага завода.
За вялікі асабісты ўклад у павышэнне эфектыўнасці машынабудаўнічай вытворчасці была ў складзе калектыву ўдастоена Дзяржаўнай прэміяй СССР за выдатныя дасягненні ў працы 1983 года.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 11-га склікання (1985—1990). Двойчы абіралася дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўныхПрава на гордасць // Работніца і сялянка — 1972 — № 1. — С. 5..
Памерла 9 снежня 2021 года ў Жодзіне.
Сям’я Муж — Антон Іванавіч Хаткоўскі, працаваў у цэху гідратрансмісій БелАЗаВладимир Хатковский: «Главный принцип в работе — это ответственность». Сын — Уладзімір Антонавіч Хаткоўскі, працаваў намеснікам начальніка па вытворчасці тэрмічнага цэха БелАЗа. Сын — Сяргей Антонавіч Хаткоўскі.
Узнагароды Медаль «За працоўную адзнаку» (1966), медаль «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна», ордэн «Знак Пашаны» (1971), ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1981), Дзяржаўная прэмія СССР (1983).
Крыніцы
Літаратура Депутаты Верховного Совета Белорусской ССР одиннадцатого созыва — Минск, 1986.
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Беларускі аўтамабільны завод