Роза Гінасар (іўр. רוזה גינוסר, нар. Каган, ) — ізраільская юрыстка, дзяячка сіянісцкага руху.

Біяграфія

Нарадзілася ў Гомелі ў сям’і яўрэйскага пісьменніка Мардэхая бен-Гілеля Ха-Коэна (Кагана) і Шыфры Пеўзнер. Сястра Давіда Ха-Коэна. У 1907 эмігравала разам з сям’ёй у асманскую Палестыну (будучую Эрэц-Ісраэль). Скончыла Вышэйшую юрыдычную школу ў Парыжы (факультэт Сарбоны) ў 1913 годзе. У 1917 выйшла замуж за Шлома Гінасара — сына вядомага пісьменніка Ахад-ха-Ама. Прозвішча «Гінасар» — гебраізаваная форма ідышскага прозвішча «Гінзбург». Першыя некалькі гадоў замужжа жыла ў Лондане. У перыяд з 1920 па 1922 гады выконвала абавязкі сакратара Міжнароднай жаночай сіянісцкай арганізацыі (WIZO, Women’s International Zionist Organization) у Лондане.

У 1922 вярнулася ў Эрэц-Ісраэль, дзе стала першай жанчынай-адвакатам у краине.

На працягу многіх гадоў актыўна ўдзельнічала ў працы WIZO, у тым ліку ў перыяд з 1966 па 1970 гады была ганаровым прэзідэнтам арганізацыі. Таксама была сярод сябраў праўлення Моладзевай аліі і выканаўчага камітэта Сусветнай сіянісцкай арганізацыі.

Сям’я

Бацька — Маркус Гілелевіч Каган

Брат — Д. Ха-Коэн — ізраільскі палітык, дэпутат кнесета (1, 2, 3, 4, 5, 6 склікання), таксама народжаны ў Гомелі.

Дзядзька — Ш. Й. Певзнер — пісьменнік, прамысловец, дэлегат першага Сусветнага сіянісцкага кангрэса (1897), адзін з піянераў засялення Эрэц-Ісраэль (асабліва заслужаны ў заснаванні і развіцці інфраструктуры Хайфы)

Стрыечныя браты — Г. Я. Аронсан, М. Лявонцін.

Зноскі