«Факт біяграфіі» (іншая назва: «Скошаныя травы») — беларускі чорна-белы шырокаэкранны мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Барысам Шадурскім паводле сцэнарыя Лідзіі Арабей і Дзмітрыя Васіліу на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1975 годзе.
Прэм’ера фільма адбылася 20 снежня 1976 гады. Пракат — 5,7 млн гледачоў.
Сюжэт Інжынер Шумаў, які працуе ў будаўічым упраўленні, даведваецца аб падсудным на чарговым паседжанні суда і мяркуе, што гэта можа быць яго даўно згублены сын. Ён пачынае ўспамінаць сваю маладосць, час, праведзены на будоўлі, дзе ён быў закаханы ў дзяўчыну Таню Зайчык. Шумаў спрабуе знайсці маці падсуднага, але замест гэтага знаходзіць іншую жанчыну. Ён працягвае свае пошукі, што выклікае розныя эмацыйныя і маральныя канфлікты ў яго сям’і.
У ролях Леанід Невядомскі — Павел Іванавіч Шумаў Таццяна Лаўрова — Людміла Віктараўна, жонка Шумава, хірург Ірына Малышава — Іра, дачка Шумава Таццяна Аляксеева — Таццяна Зайчык, маці Віктара Зайчыка Літаратура Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1971-1983). — Минск: Беларуская навука, 2000. — Т. 2. — 299 с. — ISBN 985-08-0023-2 Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Фільмы 1975 года