Ніна Іванаўна Дзенісенка () — беларуская ткачыха, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Поўны кавалер ордэна Працоўнай Славы.

Біяграфія Нарадзілася 6 жніўня 1941 года ў Магілёве.

Атрымала сярэднюю адукацыю. З 1958 года — рознарабочая будаўнічага трэста № 12 горада Магілёва (цяпер — ААТ «Будаўнічы трэст № 12» Кіруючая кампанія холдынгу «Будтрэст-Холдынг»). Скончыла Магілёўскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча лёгкай прамысловасці. З 1961 года працавала на Магілёўскай стужкаткацкай фабрыцы імя 50-годдзя БССР (з 1993 года — ААТ «Стужка»). Персанальныя заданні некалькіх пяцігодак выконвала датэрмінова, дабіваючыся завяршэння за пяць гадоў сямі гадавых планаў. Праявіўшы добрыя арганізатарскія якасці, была прызначана брыгадзірам ткачых. Член КПСС з 1975 года.

Указамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 красавіка 1975 года і ад 17 сакавіка 1981 года ўзнагароджана ордэнамі Працоўнай Славы 3-й і 2-й ступеняў.

Працягваючы ўдасканальваць прафесійнае майстэрства, павысіла норму абслугоўвання станочнага абсталявання і абавязалася выканаць за пяцігодку тры пяцігадовыя планы. Узятае абавязацельства паспяхова выканала. Таксама паспяхова перавыконвалі вытворчыя планы і члены яе брыгады, пры гэтым ткачыхі здавалі прадукцыю толькі вышэйшай якасці. Актыўна выкарыстоўвала ў сваёй працы асабістыя наватарскія ідэі, якія затым атрымлівалі шырокае прымяненне на вытворчасці. Пры гэтым яна была актыўным настаўнікам рабочай моладзі, прывівала вучням любоў да прафесіі, дзялілася з імі ўласным майстэрствамДенисенко Нина Ивановна.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 мая 1986 года за поспехі, дасягнутыя ў выкананні заданняў адзінаццатай пяцігодкі і сацыялістычных абавязанняў, узнагароджана ордэнам Працоўнай Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Працоўнай Славы.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 10-га склікання (1980—1985), член Камісіі па ахове здароўя і сацыяльным забеспячэнні.

Узнагароды Ордэн Працоўнай Славы 3 ступені (1975), ордэн Працоўнай Славы 2 ступені (1981), ордэн Працоўнай Славы 1 ступені (1986).

Крыніцы

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты XXVI з’езда КПСС