Мусарнікі — яўрэйскі маральна-аскетычны рух, які ўзнік на пачатку 1840-х гадоў у Вільні на аснове вучэння Ізроіла Салантара, галоўным цэнтрам руху стала Коўна з прадмесцем Слабодкай.
Аўтарытэтныя літвацкія рабіны выступалі супраць мусарніцтва, непрыязнь між рознымі лагерамі ўзрасла ў 1890-я, рух прыкметна аслабеў. Вядомыя цэнтры — Кельмы, Цельшы, Навагрудак, Мір, Шчучын, Клецк, Слуцк, Менск, Варшава, Ломжа (згадваюцца ў літаратурным слоўніку і артыкуле YIVO). Навагрудскія мусарнікі адкрылі ешыбот у Кіеве (дзейнічаў да 1922). Знікла мусарніцтва часам Вялікай айчыннай вайны са знішчэннем яўрэяў. Некаторыя мусарнікі дзейнічалі ў Палесціне і ЗША.
Спасылкі Партрэт мусарніка
Катэгорыя:Плыні ў іўдаізме Катэгорыя:Іўдаізм Катэгорыя:З’явіліся ў 1840-я гады