Франці́шак Неміро́ўскі (, ;  — ) — мастак-манументаліст і скульптар, манах-марыянін. Ствараў ілюзіяністычныя роспісы і скульптуры для шэрагу касцёлаў у Вялікім Княстве Літоўскім і Кароне Польскай.

Біяграфія Нарадзіўся 24 снежня 1734 года. Ужо будучы сфарміраваным мастаком, у 1767 годзе ўступіў у ордэн марыян у Карабёўскай пушчы (цяпер каля Варшавы), а праз год даў манаскія абяцанні. Пазней пераехаў у марыянскі кляштар у , дзе і быў пахаваны пасля смерці, якая адбылася 23 красавіка 1795 года ў Красне.

Творчасць Францішак Неміроўскі актыўна дэкараваў кляштары і касцёлы марыянаў, а таксама францысканцаў-канвентуалаў і рэфарматаў. У 1773—1780 гадах мастак распісаў касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі пры віленскім кляштары францысканцаў. Там ён стварыў фрэскі ў стылі ракако, якія адлюстроўваюць сцэны з жыцця Святога Францыска Асізскага і чатырнаццаці манахаў-францысканцаў. У гэтым жа кляштары ён распісаў пакоі біскупа Тавянскага, аднак гэтыя творы не захаваліся. Мастак таксама працаваў для францысканцаў-рэфарматаў у і .

Шэраг прац Неміроўскі выканаў для марыянскага кляштара ў Марыямпалі. Яму прыпісваюцца партрэты заснавальніка ордэна блажэннага С. Папчынскага і графіні Францішкі са Шчукаў Бутлер, створаныя, імаверна, у канцы 1750-х гадоў. Некаторыя яго творы ў Марыямпалі былі знішчаны на працягу XX стагоддзя: паліхромная драўляная статуя Найсвяцейшай Панны Марыі, выразаная для галоўнага алтара касцёла Святога Міхаіла Арханёла, а таксама фрэска «Наведванне Найсвяцейшай Паннай Марыяй Елізаветы» ў адной з капліц (знішчана ў 1960 годзе).

Мастацтвазнаўца Даля Клаюмене, абапіраючыся на параўнальны аналіз пластыкі, прыпісвае Францішку Неміроўскаму аўтарства ілюзорных роспісаў у мсціслаўскім касцёле кармелітаў. Апроч таго, польскі даследчык Мар’ян Маралоўскі выказаў гіпотэзу, што менавіта Неміроўскі ў канцы XVIII стагоддзя распісаў прэсбітэрый і стварыў уражлівы ілюзіяністычны галоўны алтар у касцёле францысканцаў у Гальшанах.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Мастакі Польшчы XVIII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Літвы XVIII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-манументалісты Катэгорыя:Скульптары Польшчы XVIII стагоддзя Катэгорыя:Скульптары Беларусі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Скульптары Літвы XVIII стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1734 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 24 снежня Катэгорыя:Памерлі ў 1795 годзе Катэгорыя:Памерлі 23 красавіка Катэгорыя:Мастакі барока Катэгорыя:Мастакі ракако