Парады́гма (ад — прыклад, узор) — любы клас моўных адзінак, аб’яднаных пэўнай агульнай прыкметай. На гэтай падставе вылучаюць парадыгмы марфалагічныя, лексічныя, сінтаксічныя, словаўтваральныя.

У вузкім значэнні пад парадыгмай разумеюць марфалагічную парадыгму.

Марфалагічная парадыгма Марфалагічная парадыгма — узор тыпу скланення або спражэння, а таксама сукупнасць канчаткаў, уласцівая слову як прадстаўніку пэўнага класа лексіка-граматычных адзінак, кожная з якіх валодае аднолькавай сістэмай марфалагічных формаў.

Напрыклад, назоўнікі жаночага роду адзіночнага ліку хата, варона, бяроза і іншыя аб’ядноўваюцца марфалагічнай парадыгмай (склонавымі канчаткамі) -а, -ы, -е, -у, -ай (-аю), -е.

Марфалагічная парадыгма можа служыць словаўтваральным сродкам пры адсутнасці іншых паказчыкаў словаўтварэння (так званая канверсія). Напрыклад, склонавыя канчаткі з асновай сол’- утвараюць назоўнік (соль, солі, соллю і г.д.), з асабовымі канчаткамі — дзеяслоў (салю, соліш, соліць, солім і г.д.).

Гл. таксама Парадыгматыка

Крыніцы

Катэгорыя:Словазмяненне