Канве́рсія (ад  — змяненне, ператварэнне) — марфолага-сінтаксічны спосаб словаўтварэння, бязафіксны спосаб дэрывацыі, пры якім адбываецца пераход слоў адной часціны мовы ў другую.

У беларускай мове У беларускай мове канверсія прадстаўлена: субстантывацыяй — пераход іншых часцін мовы ў назоўнікі: люты, ляснічы, дыпломная; ад’ектывацыяй — пераход іншых часцін мовы ў прыметнікі: апалае лісце, пачатая праграма, завараны чай; адвербіялізацыяй — пераход іншых часцін мовы ў прыслоўі: удзень, ноччу, зверху; пранаміналізацыяй — пераход іншых часцін мовы ў займеннікі: пра гэта мне паведаміў адзін знаёмы, пры наступных умовах.

Канверсіяй таксама называецца спосаб утварэння новых слоў шляхам змянення парадыгмы слова: ліс — ліса, кум — кума.

Гл. таксама Транспазіцыя

Крыніцы

Катэгорыя:Словаўтварэнне Катэгорыя:Канверсія (словаўтварэнне)