Ад’ектыва́цыя (ад  — прыметнік) — пераход у прыметнікі словаформаў іншых часцін мовы.

Часцей за ўсё пераходзяць дзеепрыметнікі, калі яны страчваюць працэсуальныя адзнакі і набываюць атрыбутыўныя прыкметы, што ўказваюць на ўласцівасць прадмета ці з’явы (квітнеючы край, любімая кніга), і зрэдку — парадкавыя лічэбнікі (першы снег), абагульнена-якасныя займеннікі («У машыніста хлеб траякі — чорны, белы і ніякі», М. Лынькоў). Ад’ектывавацца могуць не ўсе дзеепрыметнікі, лічэбнікі і займеннікі, што звязана з асаблівасцямі іх семантыкі, марфемнага саставу, замацаванасцю ці незамацаванасцю спалучэння з назоўнікамі і інш.

Гл. таксама Адвербіялізацыя Субстантывацыя

Крыніцы

Катэгорыя:Прыметнік Катэгорыя:Словаўтварэнне Катэгорыя:Канверсія (словаўтварэнне)