Сінхрані́я (ад — адначасовы) — 1) стан мовы на пэўным этапе яе гістарычнага развіцця як цэласнай, унутрана ўстойлівай сістэмы фанетычных, лексічных і граматычных элементаў; перыяд у развіцці мовы, вылучаны ўмоўна паводле прыкметы адсутнасці ў ім змен ці іх неістотнасці; 2) вывучэнне мовы як сістэмы адносін, што функцыянуе ў пэўны момант яе гістарычнага развіцця.
Паслядоўнае размежаванне сінхраніі і дыяхраніі (а таксама самі гэтыя тэрміны) прапанаваны Фердынандам дэ Сасюрам.
Гл. таксама Сістэма мовы Структурная лінгвістыка
Крыніцы
Катэгорыя:Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства Катэгорыя:Структурная лінгвістыка Катэгорыя:Семіётыка