Таццянаўка () — сяло ў Шагарскім раёне Томскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Анастасьеўскага сельскага паселішча. Заснава ў 1895 годзе, калі за 4 км ад Анастасьеўкі (цяпер там размешчаны цэнтр сельскага паселішча) пачалі сяліцца сяляне, якія прыехалі на новае месца з Віцебскай губерні. Праз некалькі гадоў здарыўся пажар, які спаліў вёску дашчэнту, аднак жыхары хутка аднавілі яе і назвалі Таццянаўкай (у гонар адной з дачок імператара Мікалая II — Таццяны).

У сяле ў 1925 годзе нарадзіўся Народны артыст СССР Інакенцій Смактуноўскі. У 2007 годзе пры мясцовай школе быў адкрыты музей, прысвечаны вядомаму акцёру. 5 верасня 2014 года ў двары пакоя-музея быў усталяваны помнік Смактуноўскаму. У лістападзе 2022 года музей моцна пацярпеў ад пажару. Выгарэла большая частка памяшкання і згарэлі ўнікальныя экспанаты. Насельніцтва

Катэгорыя:Населеныя пункты Томскай вобласці