«Чайкоўскі» () — савецкі двухсерыйны шырокафарматны мастацкі фільм, пастаўлены на кінастудыі «Масфільм» у 1969 годзе рэжысёрам Ігарам Таланкіным пра рускага кампазітара Пятра Ільіча Чайкоўскага. Прэм’ера фільма адбылася 31 жніўня 1970 года.

Сюжэт Біяграфічны фільм, які расказвае пра жыццё кампазітара Пятра Ільіча Чайкоўскага з ранняга дзяцінства. У аснове сюжэтнай лініі — перапіска Чайкоўскага з Надзеяй фон Мек. У фільме адлюстравана гісторыя стварэння шэдэўраў Чайкоўскага: Першага канцэрта, балета «Шчаўкунок», опер «Яўген Анегін» і «Пікавая дама».

У ролях Інакенцій Смактуноўскі — Пётр Ільіч Чайкоўскі Антаніна Шуранава — Надзея фон Мек Яўген Лявонаў — Алёша Мая Плісецкая — Дэзірэ Арто (раманс выканала Галіна Алейнічэнка) Уладзіслаў Стржэльчык — Мікалай Рубінштэйн Ала Дзямідава — Юлія фон Мек Кірыл Лаўроў — Уладзіслаў Пахульскі Яўген Еўсцігнееў — Герман Ларош Лілія Юдзіна — жонка Чайкоўскага Антаніна Мілюкова Бруна Фрэйндліх — Іван Тургенеў

Катэгорыя:Фільмы 1969 года