Бруна Артуравіч Фрэйндліх (27 верасня [10 кастрычніка] 1909, —, там жа, Расія) — расійкі акцёр тэатра і кіно; народны артыст СССР (1974), лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1951), бацька Алісы Фрэйндліх.

Біяграфія У 1930—1931 гадах — загадчык клубу Ленінградскага аб’яднанага ЖАКТа. У 1931 годзе ўдзельнічаў у стварэнні Ленінградскага калгаснага ТРАМу (філіял Ленінградскага ТРАМу), дзе быў акцёрам. У 1931—1934 і 1936—1941 гадах — акцёр Ленінградскага драматычнага тэатр імя абкама УЛКСМ, у 1934—1936 — Ташкенцкага тэатра Чырвонай Арміі Сярэднеазіяцкай ваеннай акругі, іграў таксама ў драматычным тэатры горада Баравічы.

Незадоўга да пачатку вайны расстаўся з жонкай. Разам з тэатрам з’ехаў у Ташкент на гастролі. Ксенія Фёдараўна з дачкой засталіся ў Ленінградзе. Там яны перажылі блакаду.

Падчас вайны Ленінградскі ТЮГ, дзе тады працаваў акцёр (1941—1946), быў эвакуіраваны на Урал у Бярэзнікі. Два з паловай гады, з 1942 па 1944, трупа тэатра выступала на сцэне Бярэзнікаўскага драматычнага тэатра.

Знаходзячыся ў эвакуацыі, знайшоў акцёр сваё новае каханне. Пасля заканчэння вайны ён вярнуўся ў Ленінград з новай жонкай, Клаўдзіяй Мікалаеўнай Капчонавай, яна ўжо нарадзіла яму ў 1944 годзе дачку — Ірыну.

У 1945—1946 гадах — акцёр Ленінградскага тэатра эстрады і мініяцюр, у 1946—1948 — кінастудыі «Ленфільм».

У 1946 годзе перайшоў у Вялікі драматычны тэатр ім. М. Горкага, з 1948 — акцёр Ленінградскага тэатра драмы імя А. С. Пушкіна (цяпер Александрынскі тэатр). Фільмаграфія (1957) «Дон Кіхот» — герцаг (1969) «Чайкоўскі» — Іван Тургенеў

Катэгорыя:Акцёры Расіі