Манафто́нг (ад адзін + гук) — галосны, які характарызуецца артыкуляцыйнай і акустычнай аднароднасцю, гэта значыць стацыянарным становішчам органаў, што артыкулююць гук, і стацыянарнымі частотамі фармантаў, чым адрозніваецца ад дыфтонга і трыфтонга. У сістэме галосных розных моў манафтонгі сустракаюцца часцей за дыфтонгі.
Аднароднасць Аднароднасць манафтонга адносная: артыкуляцыйны ўклад і фармантна-часавая структура галоснага залежаць ад акаляючых яго зычных. Так, уплыў мяккіх зычных на суседнія галосныя выражаецца ў тым, што пасля мяккіх зычных пераходны ўчастак любога галоснага мае частотныя характарыстыкі фармантаў, блізкія да характарыстык галоснага [і]. Беларускі манафтонг [а] паміж мяккіх зычных набывае асабліва неаднароднае (дыфтангічнае) гучанне.
Крыніцы
Катэгорыя:Галосныя