Экзаты́зм (ад — чужы, іншаземны) — лексічна неасвоенае слова, якое абазначае неўласцівыя беларускай мове прадметы ці паняцці.

Найчасцей экзатызмы абазначаюць: назвы асоб, пасад, званняў (аксакал, драгаман, лорд); устаноў, арганізацый, палітычных аб’яднанняў (бундэстаг, лейбарысты, трэд-юніён); з’яў расліннага і жывёльнага свету (ліяна, качканос); грашовых адзінак (рупія, сукрэ); відаў адзення (бешмет, чалма); музычных інструментаў, танцаў (тамтам, харо); пабудоў (духан, яранга) і інш.

Асвоеныя экзатызмы пераходзяць у разрад запазычаных слоў (кукуруза, хакей і іншыя).

Крыніцы

Катэгорыя:Запазычанні Катэгорыя:Беларуская мова