Яа́нна Марыя Геро́ўская-Кала́ўр (; нар. , Інаўроцлаў) — польскі гісторык, габілітаваны доктар гуманітарных навук, прафесар. Спецыялізуецца на палітычнай гісторыі Польшчы і Усходняй Еўропы XX стагоддзя, у прыватнасці на даследаванні польска-беларускіх адносін.

Біяграфія У 1979 годзе скончыла гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. З 1 жніўня 1980 года працуе ў Інстытуце гісторыі ПАН. З 1 мая 2004 года адначасова з’яўляецца супрацоўніцай Цэнтра даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта.

У 2002 годзе ў Інстытуце гісторыі ПАН абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Грамадзянская ўправа ўсходніх зямель (19 лютага 1919 г. — 9 верасня 1920 г.)» (), напісаную пад кіраўніцтвам прафесара Анджэя Айнэнкеля.

У 2012 годзе атрымала ступень габілітаванага доктара гуманітарных навук. 3 лютага 2025 года Яанне Героўскай-Калаўр быў прысвоены навуковы тытул прафесара гуманітарных навук.

Навуковая дзейнасць Даследчыцкія інтарэсы прафесара ахопліваюць гісторыю міжваеннай Польшчы, нацыянальныя рухі ва Усходняй Еўропе, а таксама дзейнасць Юзафа Пілсудскага ў адносінах да беларускага пытання.

Яна з’яўляецца лаўрэаткай прэміі «Przegląd Wschodni» за 2019 год у катэгорыі «выданне крыніц» за падрыхтоўку да друку двухтомнага дзённіка Аляксандра Шкленніка «Успаміны аб падзеях у Вільні і ў краі» ().

Узнагароды Залаты Крыж Заслугі (2025).

Бібліяграфія Straż Kresowa a Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich. Współdziałanie czy rywalizacja? (1999). Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (19 lutego 1919 — 9 września 1920) (2003). Raporty Straży Kresowej 1919—1920. Ziem Północno-Wschodnich opisanie (2011) — уступ, выбар і апрацоўка. Aleksander Szklennik «Wspomnienia o wydarzeniach w Wilnie i w kraju». Dziennik (ч. I — 2018, ч. II — 2019) — уступ і апрацоўка. The Civil Administration of Eastern Territories (1919—1920). The Reasons for the Failure of Piłsudski’s Federation Idea (2022). Józef Piłsudski wobec kwestii białoruskiej (1918—1920) (2023).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Профіль на сайце Інстытута гісторыі ПАН.

Катэгорыя:Нарадзіліся 13 лістапада Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1956 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Інаўроцлаве Катэгорыя:Выпускнікі гістарычнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Кавалеры Залатога Крыжа Заслугі Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута гісторыі ПАН Катэгорыя:Супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта