Сэмюэл Харыс Альтман (; ) — амерыканскі прадпрымальнік, найбольш вядомы як CEO даследчай арганізацыі ў галіне штучнага інтэлекту OpenAI.
Біяграфія Альтман нарадзіўся ў Чыкага 22 красавіка 1985 года ў амерыканскай яўрэйскай сям’і. Вучыўся ў прыватнай школе Джона Бэраўза ў Ладу, штат Місуры. У 2005 годзе кінуў вучобу ў Стэнфардскім універсітэце пасля двух год вывучэння інфарматыкі, не атрымаўшы ступені бакалаўра. У тым жа годзе Альтман стаў сузаснавальнікам сацыяльнай сеткі Loopt і ў якасці CEO прыцягнуў больш за 30 мільёнаў долараў венчурнага капіталу для кампаніі. У сакавіку 2013 кампанія была прададзена за 43 мільёны долараў.
У 2011 годзе Альтман стаў партнёрам у вечнурным фондзе Y Combinator. У лютым 2014 года ён стаў прэзідэнтам Y Combinator, замяніўшы Пола Грэма, які быў яго настаўнікам.
У 2015 годзе Альтман стаў сузаснавальнікам арганізацыі па даследванні штучнага інтэлекту OpenAI (на той момант некамерцыйнай), разам з Іланам Маскам яны падзялілі пасаду старшыні. Першапачатковае фінансаванне было прадстаўлена кампаніямі Microsoft, Amazon Web Services, Infosys і Y Combinator, а таксама персанальна Грэгам Брокманам, Джэсікай Лівінгстан і Пітэрам Тылем.
У 2018 годзе Маск сышоў з пасады члена савета дырэктараў, спасылаючыся на патэнцыйны будучы канфлікт інтарэсаў з яго пасадай генеральнага дырэктара Tesla з-за распрацоўкі штучнага інтэлекту для беспілотных аўтамабіляў у Tesla.
У 2019 годзе Альтман стаў сузаснавальнікам кампаніі Tools For Humanity. Кампанія стварыла крыптавалюту Worldcoin і сістэмы сканавання вачэй для аўтэнтыфікацыі.
У сакавіку 2019 года Альтман пакінуў Y Combinator і пачаў увесь час прысвячаць пасадзе CEO OpenAI.
У снежні 2022 года OpenAI атрымала шырокую вядомасць пасля выпуску бясплатнай версіі чат-бота са штучным інтэлектам ChatGPT. Паводле звестак OpenAI, за пяць дзён першапачатковая версія атрымала больш за мільён рэгістрацый.
17 лістапада 2023 года савет дырэктараў OpenAI абвясціў аб зняцці Альтмана з пасады генеральнага дырэктара і выключэнні Грэга Брокмана з савета дырэктараў. У заяве гаварылася, што Альтман «не быў паслядоўна шчырым у сваіх камунікацыях». 20 лістапада 2023 года генеральны дырэктар Microsoft Сацья Надэла паведаміў, што Альтман далучыцца да Microsoft, каб узначаліць новую перадавую даследчую групу ў галіне штучнага інтэлекту. У той жа дзень супрацоўнікі OpenAI апублікавалі адкрыты ліст да савета дырэктараў, у якім пагражалі пакінуць OpenAI і далучыцца да Microsoft, калі ўсе члены савета дырэктараў не сыдуць у адстаўку і не адновяць Альтмана на пасадзе генеральнага дырэктара. 21 лістапада Альтман і Брокман вярнуліся да сваіх пасад.
У лютым 2024 года Маск падаў у суд на OpenAI і Альтмана, сцвярджаючы, што яны парушылі заснавальніцкае пагадненне кампаніі, аддаўшы прыярытэт прыбытку, а не карысці для чалавецтва. Кіраўнікі OpenAI, у тым ліку Альтман, абверглі гэтыя сцвярджэнні ў паведамленні ў блогу.
У 2025 годзе Альтман атрымаў прэмію Чалавек года ад часопіса Time і быў названы адным з архітэктараў штучнага інтэлекту. Яго чысты капітал быў ацэнены Forbes у 3,3 мільярда долараў у сакавіку 2026 года.
Крыніцы
Катэгорыя:Чалавек года па версіі часопіса «Time» Катэгорыя:Выпускнікі Стэнфарда Катэгорыя:Праграмісты ЗША Катэгорыя:Мільярдэры ЗША Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1985 годзе Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі